На 620 тысяч рублёў аштрафаваная берасьцейская актывістка Кацярына Бельская.

2007 2007-09-28T18:36:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Спачатку суд вярнуў пратакол аб правапарушэньні на дапрацоўку ў аддзел міліцыі Маскоўскага раёну Берасьця. Пратакол міліцыянты перараблялі паўмесяца. Потым разгляд пераносілі ў сувязі з тэрміновымі судамі над іншымі актывістамі.

Судзьдзя Сьмірнова прыняла рашэньне толькі сёньня пасьля абеду. Моладзевы актывіст Юрка Бакур лічыць, што суд над Кацярынай несумленны:

“Яна ідзе па частцы трэцяй таго самага артыкулу 23.34, па якім судзілі Паўла Севярынца і Андрэя Шарэнду. Але сёньня на абвяшчэньні прысуду міліцыянты не прысутнічалі. Гэта значыць, яны ведалі, што на суткі яе садзіць ня будуць”.

Праваабаронца Ўладзімер Малей так пракамэнтаваў сёньняшні суд:

“Судзьдзя ўжо вызначыла, што “Ваша прысутнасьць на гэтым сходзе зьяўляецца падставай для суду прыняць рашэньне пра тое, што вы ў гэтым сходзе ўдзельнічалі”. Таму яна выносіць свой прысуд: журналістам — папярэджаньне, астатнім — дзьве-тры базавыя велічыні, а па частцы трэцяй 20 базавых альбо адміністрацыйны арышт”.

Гэта ўжо адзінаццаты абвінаваўчы вырак судзьдзі Сьмірновай пасьля недазволенай прэзэнтацыі 19 жніўня. Разам склалі чатырнаццаць пратаколаў. Усе прысуды абскарджаныя ў судах вышэйшай інстанцыі.

Актывістаў Паліну Панасюк і Віталя Сымоніка, якія прыйшлі 26 верасьня на суд Андрэя Шарэнды й затрымалі за непадпарадкаваньне міліцыі, адпусьцілі на волю да судовага разгляду.

Такое рашэньне прыняла ўчора судзьдзя Руслана Сянько. Яна перадала справу ў суд Ленінскага раёну Берасьця — паводле месца затрыманьня абодвух.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international