Магілёўскі аблвыканкам зацьвердзіў усе прапановы станцыі пераліваньня крыві, якая прасіла захаваць льготы донарам вобласьці.

2007 2007-09-28T18:27:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Цяпер гэтыя прапановы вынесуць на разгляд дэпутатаў абласнога савету. У аблвыканкаме не сумняюцца, што савет іх таксама зацьвердзіць. Донары-страйкоўцы пастанову аблвыканкаму называюць сваёй перамогай.

26 верасьня ўвечары адмысловая камісія, створаная на загад старшыні аблвыканкаму Барыса Батуры, заслухала даклад галоўнага лекара станцыі пераліваньня крыві Барыса Гальдэнберга. Пасьля ягонага выступу камісія без абмеркаваньня зацьвердзіла прапановы Магілёўскай станцыі пераліваньня крыві, паведамяле “Радыё Свабода”.

Як вынікае з пастановы камісіі, за донарамі захавалі права атрымліваць адпачынак у зручны для сябе час, часткова аплачаныя пуцёўкі ў дамы адпачынку і дадатковыя выходныя.

Ганаровым донарам таксама кампэнсуюць транспартныя выдаткі — але ў межах таго рэгіёну, дзе яны жывуць. Донараў прапанавалі прэміяваць на працы. Акрамя таго, донары будуць атрымліваць харчовыя і рэчавыя гуманітарныя пакеты.

Захаваныя льготы — толькі частка ад тых, што мелі донары раней. Дагэтуль невядома, ці захаваюць бясплатнае зубапратэзаваньне, 50-працэнтную зьніжку на набыцьцё лекаў ды льготнае санаторна-курортнае лячэньне.

“Мы даволі-такі ашчадна ставіліся да захаваньня донарскіх рэсурсаў. У нас ёсьць ганаровы донар Каваленка, які ўзьняў гэтыя пытаньні сацыяльныя. Скасаваньне льготаў донарам прывядзе да вялікіх праблемаў, таму мы і адчулі адразу. Я думаю, што гэтая зьява не выпадковая, але сыстэмная. Тое, што мы цяпер робім на ўзроўні вобласьці, будзе прыкладам для іншых рэгіёнаў”, — лічыць галоўны лекар станцыі пераліваньня крыві Барыс Гальдэнберг.

Ініцыятар страйку магілёўскіх донараў, старшыня аргкамітэту ў стварэньні дабрачыннага фонду “Кропля жыцьця” Ігар Каваленка назваў пастанову аблвыканкаму чарговай перамогай донараў: “Колькасьць донараў прыкметна зьменшылася. Ня ўсе донары гатовыя ісьці на станцыю пераліваньня крыві толькі з гуманітарнымі мэтамі. Яны падлічылі, колькі грошай адымуць з абласнога бюджэту, — атрымалася, што гэта ня дужа вялікія грошы”.

У 2006 годзе на ўліку Магілёўскай станцыі пераліваньня крыві знаходзілася каля 8,5 тысяч донараў. У вобласьці ад 2004 году колькасьць донараў зьменшылася прыкладна на 8%.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international