Улады ня хочуць, каб грамадзтву стала вядомая праўда пра массавыя рэпрэссіі мінулых гадоў

2007 2007-09-27T18:41:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гомельская абласная суполка Партыі камуністаў Беларуская, абласная арганізацыя АГП і Рада гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ атрымалі адказ ад старшыні абласнога Савету дэпутатаў Сіліцкага В.С. на сваю прапанову ўтварыць грамадзкую камісію у сувязі з правядзеньнем раскопак рэшткаў пахаваньня на тэрыторыі Гомельскага раёну. У дакуменце сказана, што паколькі знойдзеныя фрагменты астанкаў перададзеныя ў пракуратуру для правядзеньня судова-медыцынскай экспертызы з наступным узбуджэньнем крымінальнай справы, то няма неабходнасьці стварэньня такой камісіі.

Між тым адказ на зварот атрыманы са спазненьнем на месяц, як таго патрабуе Закон аб звароце грамадзян, таму мясцовыя партыйныя лідэры зьвярнуліся з адпаведнай скаргай у Камітэт дзяржкантролю.

Нагадаем, інфармацыю пра масавыя пахаваньні людзей пад Гомелем падалі ў ваенкамат мясцовыя жыхары, пасьля чаго салдаты 52-га спецыялізаванага пошукавага батальёну Міністэрства абароны выявілі месцы гэтых магіл. Як заяўляюць незалежныя дасьледчыкі, паводле папярэдніх зьвестак, пад Гомелем знаходзяцца парэшткі каля 5 тысяч ахвяраў менавіта сталінскіх рэпрэсій, грунтуючыся на знаходках, у тым ліку і кулях ад зброі, якую мелі супрацоўнікі НКВД.

Грамадзкасьць занепакоеная, што ўлады паспрабуюць адкарэкціраваць гістарычную праўду і падаць прамінулыя падзеі як зьнішчэньне мірных жыхароў нямецкімі фашыстамі. Адзін з самых аўтарытэтных спецыялістаў у справе сталінскіх чыстак, гісторык Ігар Кузьняцоў кажа, што захаваньні блізу Гомелю адназначна класіфікаваныя як месца расстрэлу перадваенных гадоў. Гэта стала вядома на падставе вынікаў эксгумацыі, якая праводзілася тут у пачатку 1990-х: “Гэта Чарнігаўская шаша, раён, які называецца ў Гомелі Шчакатоўскі лес. Там праводзіліся раскопкі яшчэ раней, афіцыйна, калі да гэтай тэмы было адпаведнае стаўленьне. Гомельскія прадстаўнікі выступалі з інфармацыяй на канферэнцыі “Палітычныя рэпрэсіі на Беларусі ў ХХ стагодзьдзі”, якая адбылася ў лютым 1998 году. Але пасьля гэтага ніякіх яўных раскопаў ніхто не праводзіў".

Улічваючы гэты факт, АДС рэгіёну прапанавалі яшчэ ўлетку абласному Савету стварыць адмысловую камісію дзеля высьвятленьня ўсіх прычынаў масавых пахаваньняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international