Актывістаў Моладзі БНФ, якія ўдзедьнічалі ў летніку, пакуль не засудзілі

2007 2007-09-27T18:15:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

27 верасьня а 12-ай у судзе Маскоўскага раёну горада Менску  адбыўся разгляд адразу трох справаў у дачыненьні да актывістаў “Моладзі БНФ”. Па-ранейшаму маладзёнаў афіцыйна судзяць за “дробнае хуліганства”, г. зн. за ўдзел у летніку МБНФ пад Івацэвічамі. 

Напачатку адбылося слуханьне справы супраць непаўнагадовага сябра Моладзі БНФ. Судзьдзя Унукевіч Тамара Вісільеўна задаволіла хадатайніцтва моладзевага актывіста й перанесла далейшы разгляд адміністрацыйнага працэсу ў Камісію па справах непаўнагадовых.

Суд над паўналетняй актывісткай МБНФ перанесьлі на 9 кастрычніка з-за адсутнасьці сьведкаў з боку абвінаваўцаў.

Ірына Сьмяян, якая сёньня ня здолела прысутнічаць у судзе Маскоўскага раёна Менску дазнаецца аб сваім прысудзе заўтра.

Нагадаем, раней ужо адбыліся два паседжаньні па гэтай справе. Суд над намесьнікам старшыні МБНФ Ільлём Богданам перанесены на 8 кастрычніка, а справу супраць Аляксандры Клімовіч адправілі на дапрацоўку з-за адсутнасьці зьвестак аб сьведках.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international