Актывісты Аб'яднаных дэмакратычных сіл Берасцейскай вобласці пачалі атрымліваць адмоўныя адказы ад выканаўчых камітэтаў на правядзенне пікетаў у абарону сацыяльных гарантый грамадзян.

2007 2007-09-26T17:23:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Нагадаем, што сябры абласных арганізацый Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў Беларускай, Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў Берасцейскай вобласці падалі каля 60 заяў на правядзенне пікетаў у знак нязгоды з прыняццем новага Закона "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян". У адпаведнасці з новым Законам з 17 снежня цалкам або часткова пазбаўляюцца сацыяльных гарантый і ільгот каля 5 мільёнаў грамадзян Беларусі. Дадзены закон прыняты парламентам і падпісаны А.Г. Лукашэнкам.

У Берасці партыйныя актывісты падавалі заяўкі на правядзенне пікетаў у дварах дамоў, каб непасрэдна па месцы жыхарства гараджан абмеркаваць праблемы, звязаныя з сацыяльнымі гарантыямі дзяржавы перад сваімі грамадзянамі. Ні адна заяўка на правядзенне такіх пікетаў не была здаволеная.

Дзівіць таксама матывацыя адмовы мясцовых улад у правядзенні пікетаў. Акрамя традыцыйнай спасылкі на тое, што адзіным месцам правядзення пікетаў з'яўляецца стадыён "Лакаматыў", гэтым разам гарвыканкам таксама спаслаўся на тое, што "з 29 верасня па 3 кастрычніка 2007 года ў г. Берасці будзе праходзіць VI Рэспубліканскі фэст беларускіх фільмаў, што патрабуе дадатковых мер па забеспячэнні грамадскага парадку і бяспекі грамадзян".

І усё ж адна заяўка, пададзеная менавіта на стадыён "Лакаматыў" сябрам ПКБ Міхайлавым задаволеная. Пікет у абарону сацыяльных гарантый адбудзецца з 15.00 да 17.00 30 верасня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international