Паводле словаў сябра адной з участковых камiсiяў Гродзенскай-Паўночнай выбарчай акругi № 53 фальсiфiкацыя вынiкаў выбараў i рэферэндума адбывалася падчас падлiку галасоў. Кiраўнiцтва камiсii падменьвала бюлетэнi.

2004 2004-10-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла недзяржаўная газета Пагоня
- Бюлэтэнi за рэферэндум мы нават не лiчылi. Iх лiчылi старшыня камiсii, яе намеснiца i сакратар камiсii, - распавядае ПАГОНI адна з сябраў участковай выбарчай камiсii Гродзенскай-Паўночнай выбарчай № 53.
Паводле словаў сябра адной з участковых камiсiяў Гродзенскай-Паўночнай выбарчай акругi № 53 фальсiфiкацыя вынiкаў выбараў i рэферэндума адбывалася падчас падлiку галасоў. Кiраўнiцтва камiсii падменьвала бюлетэнi.
- Непасрэдна перад асноўным днём галасавання старшыня камiсii прынесла нам падпiсаць вялiкую колькасць бюлетэняў для рэферэндума, я так сама падпiсвала гэтыя бюлетэнi. Недзе 400-500 штук. Я тады здзiвiлася, таму што ведала, што ўжо падпiсвалi бюлетэнi... Калi мы аддзялялi бюлетэнi выбараў ад бюлетэняў рэферэндума, я спецыяльна звяртала ўвагу на подпiсы сяброўь камісіі, маiх подпiсаў не было. Потым я пабачыла, што старшыня камiсii падменьвала бюлетэнi. Аказалася яны заранёў падрыхтавалi вялiкую колькасць бюлетэняў, у якiх галасы былi аддадзены “За”. Усе сябры камiсii падчас сарцiроўкi галасоў ўжо ведалi, што Лукашэнка на нашым участку не прайшоў i кожны хто падпiсваў пратакол ведаў, што гэта хлусьня,- распавяла ПАГОНI адна з сябраў камiсii.
Падобны механiзм фальсiфiкацыi быў выкарыстаны i пры падлiку вынiкаў парламенцкiх выбараў.
- Калi пасарцiравалi бюлетэнi было бачна, што галасоў аддадзеных за Астроўскага прыкладна столькi ж колькi i за Бураву. Старшыня камiсii асабiста псавала бюлетэнi, дзе галасы былi аддадзены за Астроўскага. Яна проста ставiла “галачку” у графе “супраць” i такiм чынам бюлетэнь станавiўся несапраўдным. Нам несапраўдныя бюлетэнi лiчыць не дазволiлi, - гаворыць яна.
Па яе словах сябры камiсii тры разы перараблялi канчатковыя пратаколы.
ПАГОНЯ ведае нумар участка дзе адбывалася фальсiфiкацыя. Прозвiшча сябра камiсii мы, па зразумелых прычынах, пакуль што не не называем. Галоўная мэта публiкацыi распавесцi пра механiзм, пра тэхналогiю “элегантнай перамогi”.
Андрэй Адлянiцкi
pahonia.promedia.by

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international