Міліцыя палюе на апошні нумар “Товарища”

2007 2007-09-27T17:00:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння раніцай з офісу рэдакцыі недзяржаўнай газеты “Товарищ” міліцыянты забралі каля 10 тысяч асобнікаў апошняга нумару выдання,
які быў прысвечаны запланаванай на 30 верасня грамадзянскай акцыі – Сацыяльнаму маршу. Прыкладна ў  9.00 у памяшканне рэдакцыі ўварваліся каля 10 чалавек - супрацоўнікаў міліцыі і байцоў спецназу.

Як расказаў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар “Товарища” Сяргей Вазняк, міліцыянты заявілі яму, што па іх аператыўных звестках апошні 620-ты нумар газеты нібыта быў надрукаваны не ў Смаленскай друкарні, як заяўлена ў накладных дакументах, а ў іншай. Невядомы чалавек у цывільным, які суправаджаў міліцыянтаў, сілай забраў мабільны тэлефон у С.Вазняка.

У выніку ператрусу міліцыянты забралі каля паловы накладу 620-га нумару “Товарища”, рэшткі некалькіх папярэдніх накладаў, а таксама суправаджальныя дакументы на два апошнія нумары газеты. Пратакол выемкі склаў капітан Ленінскага РАУС Мінска А. Шырэц.

Напярэдадні, 26 верасня, у  Жлобіне супрацоўнікі ДАІ затрымалі два аўтамабілі актывістаў Партыі камуністаў Беларусі (ПКБ), якія перавозілі з Мінску частку накладу (каля 7.000) апошняга нумару “Товарища” для распаўсюду ў Жлобінскім рэгіёне.
 
Аўтамабілі спынілі супрацоўнікі  ДАІ і заявілі, што хочуць праверыць багажнік. Аднак уладальнікі не дазволілі аглядаць свае транспартныя сродкі без прысутнасці пракурора. У выніку аўтамабілі былі адагнаныя да будынка Жлобінскага ГРАУС, дзе знаходзяцца да гэтага часу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international