viasna on patreon

Берасьце: затрыманы праваабаронца Раман Кісьляк

2007 2007-09-26T14:56:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня ў Берасьці ля ўваходу ў суд Маскоўскага раёну затрыманы юрыст Раман Кісьляк. У тэлефоннай размове ён паведаміў Радыё Свабода, што цяпер яго вінавацяць ў адміністрацыйным парушэньні. Раман Кісьляк удакладняе, што быў затрыманы 19 жніўня ў часе прэзэнтацыі кнігі Паўла Севярынца “Лісты зь лесу”. Тады міліцыянты склалі пратакол, аднак пазьней суд выкрыў у ім памылкі і вярнуў пратакол у Маскоўскі РАУС на дапрацоўку. Цяпер Рамана Кісьляка ўтрымліваюць у РАУС Маскоўскага раёну Берасьця. Міліцыянты перапісваюць пратакол ад 19 жніўня. Яго вінавацяць ва ўдзеле 19 жніўня ў несанкцыянаваным сходзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства