У Воршы сябры камісіі праявілі грамадзянскую мужнасьць і не падпісалі фальшывыя пратаколы.

2004 2004-10-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамілі кандыдаты ў дэпутаты Ананьеў Г., Антрашкевіч Г, Дзямідаў Н., Ігнаток В. У скарзе, накіраванай у Цэнтрвыбаркам і Віцебскую абласную пракуратуру,
сказана:

“На выбарчай акрузе №26 назіральнікамі выяўлена, што лічбавыя паказальнікі адкрыта ўзгадняліся з супрацоўнікамі гарвыканкама. Пратаколы з участка №30 былі запоўненыя алоўкам. На ўчастку№13 вынікі галасаваньня, агучаныя на ўчастковай камісіі, не адпавядалі пратаколу, здадзенаму ў акруговую камісію. Ёсьць члены камісіі, якія не падпісалі фальшывы пратакол. Такая самая сітуацыя і на ўчастку №35, дзе пасьля неаднаразовых пералікаў было выяўлена каля 400 дадатковых подпісаў, акрамя афіцыйна атрыманых бюлеценяў. На ўчастку №13 пры падліку галасоў бюлецені выносілі стопкамі ў суседні ізаляваны пакой для нейкіх маніпуляцый. Выніковы пратакол адмовіліся падпісаць 3 сябры камісіі ў сувязі з яўным падлогам вынікаў. Праз дзьве гадзіны быў складзены без падліку другі пратакол, які пад ціскам быў падпісаны ўсімі, апрача сябры камісіі Салаўёвай О. Пры гэтым пратакол вынікаў галасаваньня не быў вывешаны. На ўчастку №19 пасьля падліку галасоў старшыня камісіі знаходзіўся з бюлеценямі ў асобным пакоі і на працягу 3-х гадзінаў кансультаваўся па тэлефоне. Пратакол быў запоўнены толькі пасьля кансультацый. Усе вышэйвыкладзеныя факты сьведчаць, што вынікі па гэтых і другіх участках зьўляюцца сфальсіфікаванымі. Вынікі галасаваньня на гэтых і іншых участках зьяўляюцца сфальсіфікаванымі. У сувязі з гэтым просім: вынікі выбараў па Аршанскай акрузе прыняць несапраўднымі, прыцягнуць асобаў, вінаватых у парушэньні Выбарчага кодэксу да адказнасьці”.

Копія скаргі накіраваная ў Офіс АБСЕ і сродкам масавай інфармацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international