Заява Камітэту за свабодную Беларусь да рэфэрэндуму і парламенцкіх выбараў у Беларусі
18.10.2004.
Сябры Камітэту за свабодную Беларусь выказваюць свае глыбокае абурэньне маніпуляцыямі ды фальшаваньнем вынікаў рэфэрэндуму аб зьмене Канстытуцыі і таксама парляманцкіх выбараў у Беларусі. Фактычая адсутнасьць прадстаўнікоў апазыцыі ў выбарчых камісіях, магутная дзяржпрапаганда і адмаўленьне апазыцыйным кандыдатам у магчымасьці весьці перадвыбарчую агітацыю, брутальны ціск на студэнтаў, вайскоўцаў ды іншыя групы выбаршчыкаў, выключэньне з выбараў шэрагу вядомых апазыцыйных палітыкаў – гэта толькі некаторыя прыклады непрыхаванага таптаньня ўсіх дэмакратычных прынцыпаў рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.Прага 18-10-2004
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








