26 верасьня працяг судовага паседжаньня ў справе ліквідацыі Менскага гарадзкога грамадзкага аб’яднаньня "Цэнтр Супольнасьць"

2007 2007-09-25T16:41:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яшчэ ў ліпені старшыня Рады арганізацыі Сяргей Мацкевіч атрымаў з Менскага гарадзкога суду копію іскавой заявы гарадзкога ўпраўленьня юстыцыі за подпісам начальніка ўпраўленьня Мікалая Зялёнкі. У іску сьцвярджаецца, што арганізацыя не адказвала на лісты і папярэджаньні, мела ў складзе Рады чалавека, не прапісанага ў Менску, і “на протяжении длительного времени ... осуществляет действия, связанные с участием в деятельности незарегистрированных общественных организаций – Ассамблея неправительственных демократических организаций”.

25 верасьня ў Менскім гарадзкім судзе пачаўся разгляд іску аб ліквідацыі неўрадавай дэмакратычнай арганізацыі. Працэс вядзе судзьдзя Рымашэўская, "Цэнтр "Супольнасьць " прадстаўляюць юрысты Юры Чавусаў і Вольга Смалянка. Пасьля выступу бакоў і сьведкаў, паўстала магчымасьць пайсьці на міравое пагадненьне, аднак прадстаўнік уладаў заявіў, што мусіць параіцца з начальствам.

Працяг судовага паседжаньня пачнецца заўтра, 26 верасьня, у 9-00 гадзін. Будуць разгледжаныя пісьмовыя матэрыялы справы, адбудуцца спрэчкі бакоў, магчыма будзе вынесенае рашэньне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international