Улады працягваюць ціск на вернікаў-пратэстантаў

2007 2007-09-24T17:52:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жодзінскія ўлады забараняюць вернікам-пратэстантам праводзіць богаслужэньні. Фармальнай прычынай паслужыла тое, што пасьля пажару 23 лютага, калі па невядомай прычыне згарэў будынак царквы рэлігійнай суполкі хрысьціянскай веры евангельскай "Царква Сьвятой Троіцы", верьнікі зьбіраюцца на малітвы ў вялікім намёце. Аднак улады не даюць дазвол на правядзеньне там богаслужэньняў і прапануюць вернікам арэндаваць памяшканьне ў іншым раёне гораду.

23 верасьня каля 10 супрацоўнікаў міліцыі на чале з начальнікам ГУУС зьявіліся на ранішняе богаслужэньне і шляхам пагрозаў патрабавалі разысьціся.  Гэта далёка ўжо не першая сутычка вернікаў-пратэстантаў з мясцовымі ўладамі, якія выступаюць супраць існаваньння "ня той царквы" на Беларусі.

Старшыня царкоўнага савету Вялічка Аляксандр так пракаментаваў ПЦ "Вясна" сітуацыю:

" Вось ужо напрацягу двух гадоў у нас ідзе самая сапраўдная барацьба з мясцовай уладай. Спачатку мы спрабавалі вырашаць пытаньні на мясцовым узроўні, хадзілі ў выканкам, размаўлялі з чыноўнікамі, аднак, насамрэч, у іх справы разыходзяцца са словамі. Потым мы пачалі пісаць лісты ў розныя установы, міністэрствы, нават у адміністрацыю прэзідэнта. Аднак усе гэтыя нашыя звароты зноўку вярталіся ў мясцовы выканкам, а апошнім часам дык і ўвогуле няма ніякай рэакцыі.

Тое, што адбылося ўчора, нельга расцэньваць інакш, як праявы ціску на вернікаў пратэстанцкай царквы, бо нам на словах менавіта так і гавораць: "Мы вам жыцьця не дадзім". Зараз улады знайшлі фармальны повад, каб забараніць нам праводзіць богаслужэньні, бо мы аднаўляем згарэлы ў лютым будынак царквы, і праводзім службы ў армейскім намёце, які стаіць побач.  Але выканкам нам перашкаджае нават у будаўніцтве, нягледзячы на тое, што ўсе неабходныя дакументы мы маем. Безумоўна, гэта ёсьць грубае парушэньне свабоды веравызнаньня, ськіраванае супраць людзей, якія прапаведуюць не "дзяржаўную" рэлігію."

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international