Сябра ЦВК з правам дарадчага голасу Алесь Бяляцкі: “Вельмі крыўдна, што рукамі сябраў ЦВК з правам рашаючага голасу выконваецца палітычны заказ”.

2004 2004-10-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За два дні перад выбарамі ЦВК не адмяніла ніводнага рашэньня акруговых камісій на скасаваньне рэгістрацыі кандыдатаў. Сітуацыю каментуе сябра ЦВК з правам дарадчага голасу Алесь Бяляцкі: “Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі на працягу апошніх трох гадоў вельмі бараніла Выбарчы кодэкс, а пасьля самі сябры ЦВК сталі закладнікамі гэта кодэксу, які фармальна дазваляе скасаваць рэгістрацыю кандыдата ў выніку яўных правакацый так, як гэта было ў выпадках з Алегам Волчакам і Алесем Міхалевічам. Неўзброеным вокам бачна, што былі распаўсюджаныя правакацыйныя фальшывыя ўлёткі. Але калі акруговая выбарчая камісіі палічыла зьяўленьне гэтых ўлётак дастатковай падставай для зьняцьця кандыдатаў, то ЦВК не застаецца нічога іншага, як пакінуць гэтае рашэньне ў сіле. Бо тут трэба альбо праяўляць грамадзянскую мужнасьць, альбо прызначаць экспертызу.

16 кастрычніка я выступіў перад сябрамі ЦВК і сказаў, што яны сталі закладнікам свайго Выбарчага кодэксу. Сказаў, што зьяўленьне фальшывых улётак было правакацыяй, і вельмі крыўдна, што рукамі сябраў ЦВК з правам рашаючага голасу выконваецца палітычны заказ. Яны засьцерагалі нас, сябраў ЦВК з правам дарадчага голасу, баяліся, што мы будзем палітызаваць працу ЦВК. А на самай справе такімі рашэньнямі фактычна спалітызавалі ўсё выбарчую кампанію. І гэтыя рашэньні па пазбаўленьню кандыдатаў рэгістрацыі ў апошнія дні перад выбарамі, выкананыя рукамі акруговых камісіяў, былі падцьверджаныя ЦВК. Такім чынам частка віны за ўвесь гэты маразм (я так і сказаў на ЦВК) таксама лягла і на ЦВК. Я сказаў, што можа кожны з іх і зьяўляецца сьпецыялістам у сваёй галіне працы, але ў дадзеным выпадку, апрача набору юрыдычных ведаў, трэба мець яшчэ адчуваньне адказнасьці за далейшы лёс нашай краіны”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international