Зварот да беларускага грамадзтва

2007 2007-09-24T14:39:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Падчас пікету, які адбыўся 8 верасьня ля будынка ААН, быў прыняты зварот да генэральнага сакратара ААН Бан Кі-муна. Зварот заклікае яго паўплываць на становішча на Беларусі і ўзьняць пытаньне аб яе дэмакратызацыі ў Радзе бясьпекі ААН. Праз месяц (8-га Кастрычніка) зварот з усімі сабранымі подпісамі будзе адасланы ў ААН.

Запрашаем усіх, хто жадае дапамагчы гэтай справе, надрукаваць зварот і назьбіраць подпісаў лякальна ў сваім падьездзе, на сваёй вуліцы, ў сваім раёне. Кожны подпіс узмацніць вагу зварота і прыцягне больш увагі да праблемы парушэньня правоў чалавека на Беларусі. Так сама заклікаем грамадзкія арганізацыі падтрымаць зварот і далучыцца да збору подпісаў.


Інструкцыя:

- Калі ласка, спампуйце зварот (www.belmov.org/docs/letter_to_secretary_general_Bel.doc).

- Раздрукуйце яго, прэшчапіўшы форму для подпісаў.

- Дзеля таго каб подпіс быў улічаны, дастаткова пакінуць поўнае імя з подпісам.

- Да 8-га Кастрычніка адсканаваць запоўненую форму з подпісамі і адаслаць фаіл на пошту руху ( \n belmov@gmail.org Гэты адрас e-mail абаронены ад спам-ботаў. Каб убачыць яго, у Вас павінен быць уключаны Java-Script )

 

Беларускі Моладзевы Рух Амэрыкі гарантуе канфедыцыйнасць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international