Игар Варашкевіч: Затрыманьне музыкаў на мяжы – псыхалягічная атака

2007 2007-09-24T14:14:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/krama.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Варашкевіч і гурт «Крама»

Ігар Варашкевіч і гурт «Крама»

Увечары 21 верасьня на беларуска-ўкраінскай мяжы былі затрыманыя музыкі, якія ехалі на рок-фэстываль “Права быць свабодным” у Луцк. Інцыдэнт адбыўся а палове на сёмую вечара на памежным пераходзе Макраны. Памежнікі забралі ў музыкаў пашпарты і не вярталі іх на працягу пяці гадзінаў, пры гэтым яны нічым не змаглі патлумачыць свае дзеяньні. Лідэр гурту “Крама” Ігар Варашкевіч ацаніў іх дзеяньні як “псыхалягічную атаку з мэтай пагоршыць самаадчуваньне музыкаў перад выступамі”.

Урэшце, музыкаў адпусьцілі, і прыблізна а гадзіне ночы яны змаглі перасячы мяжу.

Але, як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі`97, калі музыкі вярталіся ў Беларусь 23 верасьня, іх таксама трымалі на мяжы чатыры гадзіны.

Фэст «Права быць свабодным» адбыўся 22 верасьня ў цэнтральным парку Луцка, дзе гарадзкія ўлады дазволілі разьмясьціць намётавае мястэчка. У фэстывалі ўзялі ўдзел беларускія гурты "Krama", "ULIS", "Neuro Dubel", "Indiga", ":В:N:", "Tav. Mauzer", "Сьцяна", "Znich", а таксама ўкраінская каманда "Тiнь Сонця”.

Паводле арганізатараў фэстывалю, якімі выступілі "Беларуская музычная альтэрнатыва" (BMAgroup), Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, моладзевая ініцыятыва "СтудФармат" і "Эўрапейскае радыё для Беларусі", сьвята беларускага року ў Луцку плянуецца праводзіць штогод.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international