Наваполацак: 100 тысяч рублёў штрафу за раскладзенае вогнішча

2007 2007-09-24T10:45:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адміністрацыйная камісія пры Наваполацкім гарвыканкаме пакарала грамадзкага актывіста Аляксея Трубкіна штрафам у памеры 100 тысячаў рублёў. Нагодай для такога рашэньня стала распаленае вогнішча на беразе ракі Іслач.

3-га жніўня група дэмакратычнай моладзі зладзіла летнік у Валожынскім раёне. Аднак як толькі маладыя людзі сабраліся, іх атачылі міліцыянты. У выніку летнік быў разагнаны, 9 чалавек былі затрыманыя. Сярод затрыманых быў і навапалачанін Аляксей Трубкін. У Валожынскім раённым аддзеле міліцыі на маладзёнаў склалі пратаколы аб парушэньні імі арт. 15.58 КоАПП: распальваньне вогнішча ў забароненым месцы.

Справа сп. Трубкіна была перасланая ў Наваполацкі гарвыканкам, пасьля чаго адміністрацыйная камісія вынесла пастанову аб пакараньні актывіста штрафам.

Справы, зьвязаныя з грамадзкай дзейнасьцю Аляксея Трубкіна, згаданая камісія разглядае не ўпершыню. Але калі раней яго запрашалі на паседжаньні, дык цяпер у гарвыканкам ня выклікалі і прысудзілі штраф завочна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international