У Луцку ўсё ж такі адбыўся фэст “Права быць свабодным”

2007 2007-09-24T10:43:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Фэст у ЛуцкуБольш за паўтары тысячы чалавек прынялі удзел у фэсьце беларускай рок-музыкі “Права быць свабодным” у Луцку (Украіна), які адбыўся 22 верасьня. Нягледзячы на масавыя затрыманьні, больш за трыста беларусаў трапіла на імпрэзу.

Затрыманьні пачаліся 21 верасьня на пагранічным пераходзе Макараны. У музыкантаў, якія мусілі выступаць на канцэрце забралі пашпарты і не аддавалі на працягу пяці гадзінаў. Ноччу у раёне Нясьвіжа і Дзяржынска былі затрыманыя яшчэ два турыстычныя аўтобусы з гледачамі, пераважна моладзьдзю. У вадзіцеляў забралі дакумэнты і забаранілі ехаць далей. “Людзі папросту лавілі спадарожныя машыны і ехалі аўтастопам да мяжы, а адтуль да Луцку. Некаторыя сядалі на электрычкі да Брэста, адтуль да Луцка. Мне не зразумела, навошта міліцыя замінала даезду. Мы неаднаразова падкрэсьлівалі, што гэта нэпалітычная акцыя. – расказвае адзін з арганізатараў фэсту Віталь Супрановіч. – У мяне вялікая павага да тых людзей, якія пасьля таго, як іх высадзілі з аўтобусаў, не зьмірыліся і даехалі да Луцку”.

Канцэрт працягваўся ад 16:00 да поўначы ў цэнтральным парку Луцка. Тут жа са згоды гарадзкіх уладаў размясцілася намётавае мястэчка удзельнікаў фэсту. Перад гледачамі выступілі гурты “Krama”, “ULIS”, “Neuro Dubel”, “Indiga”, “:В:N:”, “Tav. Mauzer”, “Сьцяна”, “Znich”, а таксама ўкраінская каманда “Тiнь Сонця”. Удзельнікаў фэсту павіталі юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч, прадстаўнікі беларускай меншасьці ва Украіне, упаўнаважаны па справах моладзі адміністрацыі горада Луцка, дэпутат гарадзкой рады Ігар Гусь. Ігар Гусь выказаў шкадаваньне з прычыны нешматлікасьці удзельнікаў імпрэзы: “Удзельнікаў магло быць і больш. Няшмат людзей даехала з Беларусі. Мала было і з Украіны. На будучыню асаблівую увагу трэба надаваць прамоцыі такіх фэстаў”.

Віталь Супрановіч згодны, што “людзей магло быць і больш”, але “ў цэлым вельмі задаволены”. Прадусар адзначыў: “Людзі, якія патрапілі на фэст выпадкова, заставаліся да самага канца. Я пераканаўся, беларускую рок-музыку можна паказваць за мяжой. Гэта якасна і прафэсійна”.

Фэст “Права быць свабодным” сёлета прайшоў упершыню. Арганізатарамі выступілі “Беларуская музычная альтэрнатыва” (BMAgroup), Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, незарэгістраваная моладзевая ініцыятыва “СтудФармат” і “Еўрапейскае радыё для Беларусі”. Свята беларускага року ў Луцку плануецца праводзіць штогод. “Ужо сёньня мы рыхтуем новы фэст, вядзем перамовы з уладамі іншых гарадоў. Фэст у Луцку адбыўся, у нас ёсьць пра што казаць. Зараз будзем шукаць іншае лепшае месца” – падкрэсьліў Віталь Супрановіч.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international