Справа супраць актывісткі Моладзі БНФ спыненая, суд над Богданам перанесены

2007 2007-09-21T13:50:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Завадскім судзе горада Менску адбыўся суд па справе Аляксандры Клімовіч, якая было затрымана падчас летніку Моладзі БНФ каля Івацэвічаў.

Падчас разгляду справы быў зачытаны пратакол, які складаўся івацэвіцкімі міліцыянтамі, заслуханы паказаньні сьведкаў з боку абароны, выказаў сваю пазыцыю адвакат.Ніхто з міліцыянтаў, якія складалі пратакол, на суд не прыехаў і судзьдзя ўбачыўшы ў ім памылкі, адправіла пратакол на дапрацоўку. Нагадаем, што на працягу тыдня адбудзецца яшчэ чатырнаццаць працэсаў над сябрамі Моладзі БНФ, затрыманымі падчас летніку і абвінавачанымі нібыта ў “дробным хуліганстве”.

Суд над Ілём Богданам быў перанесены ўчора з-за таго, што сьведка з Івацэвічаў, які прысутнічаў пры затрыманьні хлопцаў і дзяўчат, ня здолеў  прысутнічаць на працэсе. Суд перанесены на 8 кастрычніка.



Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international