Невядомыя ў цывільным патрабавалі ад чэскага журналіста Міраслава Карася сьцерці стужку зь відэаматэрыялам.
16.10.2004.
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Міраслаў Карась — журналіст Чэскай тэлевізіі, акрэдытаваны Міністэрствам замежных справаў для асьвятленьня рэфэрэндуму і выбараў у Беларусі.Інцыдэнт здарыўся каля будынку Цэнтарвыбаркаму пасьля таго, як Міраслаў Карась запісаў інтэрвію зь сябрам Беларускага Народнага Фронту Алесем Міхалевічам, якога выбарчая камісія за некалькі дзён да выбараў пазбавіла рэгістрацыі. Паводле Міраслава Карася, невядомыя людзі, якія не называлі сваіх імёнаў, забаранілі яму здымаць Цэнтарвыбаркам, завялі ў будынак і запатрабавалі зьнішчыць адзьняты матэрыял. Міраслаў Карась адмовіўся выканаць патрабаваньні невядомых і быў адпушчаны толькі пасьля таго, як заявіў, што будзе зьвяртацца па дапамогу ў амбасаду Чэхіі.
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








