Аляксандар Шпілеўскі: Адсутнасьць беларускамоўных блянкаў — мая асабістая памылка

2007 2007-09-20T16:03:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Адказваючы на пытаньне, як адрэагуе Камітэт на заяву старшыні Канстытуцыйнага суду наконт непавагі беларускіх мытнікаў да грамадзянаў, што патрабуюць беларускамоўных дэклярацыяў, Аляксандар Шпілеўскі зазначыў: «Гэта недагляд, нават больш — гэта мая асабістая памылка, якую вельмі хутка выправім».

Паводле старшыні мытнага камітэту, у мінулы панядзелак ён распарадзіўся, каб у электронную базу мытных дакумэнтаў былі ўключаныя іх беларускамоўныя вэрсіі.

«Цяпер пры першым жа патрабаваньні блянку на беларускай мове супрацоўнік мытні зможа раздрукаваць дакумэнт» — запэўніў А. Шпілеўскі.

У хуткім часе на замову мытні будзе надрукаваная партыя блянкаў дэклярацыяў па?беларуску.

Мытнікі забясьпечылі настаўнікаў, мэдыкаў ды сілавікоў

Па стане на 7 верасьня беларуская мытня дала ў бюджэт 6 трлн. 250 млрд. рублёў, што ўдвая перавышае паказчык за аналягічны пэрыяд мінулага году.

Гэтыя паступленьні цалкам задаволяць патрэбы такіх разьдзелаў бюджэту як адукацыя, ахова здароўя, абарона ды праваахоўная дзейнасьць, паведаміў журналістам старшыня мытнага камітэту Аляксандар Шпілеўскі.

Сп. Шпілеўскі распавёў пра разьвіцьцё праграмы электроннага дэкляраваньня тавараў. Новая інфармацыйная сыстэма ўліку і кантролю мытных плацяжоў ужо дзейнічае на Менскай рэгіянальнай, «Менск?2» і Віцебскай мытнях. У выніку дзейнасьці новай сыстэмы адзначаецца істотнае скарачэньне колькасьці парушэньняў мытнага заканадаўства.

Цяпер на першае месца выходзіць пытаньне барацьбы з паступленьнем на тэрыторыю Беларусі дарагіх наркатычных сродкаў з краінаў Заходняй Эўропы.

За грамадзянамі Беларусі пакідаецца права выбару месца мытнага афармленьня набытага за мяжой аўто. Зрабіць цяпер гэта можна як на мяжы, так і па месцы жыхарства. Выключэньнем па?ранейшаму зьяўляецца памежны пераход «Варшаўскі мост» — празь вялікі паток транспарту мытнае афармленьне аўто тут ня ладзіцца.

Цяпер рыхтуецца праект указу, закліканага ліквідаваць незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць, зьвязаную зь перагонам аўто празь мяжу. Новы нарматыў зробіць непатрэбнай абавязковае афармленьне аўто на ўнутраных мытнях.

20 верасьня беларускія мытнікі адзначаць 16?ці годзьдзе ўтварэньня мытнай службы Рэспублікі Беларусь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international