Рух «За Свабоду» ніяк не зарэгіструюць

2007 2007-09-20T14:22:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня Вярхоўны Суд адмовіў пакуль не зарэгістраванаму руху «За Свабоду» ў скарзе на дзеяньні Мінюсту.

Нагадаем, раней Міністэрства юстыцыі адмовіла РПГА «Рух «За Свабоду»» ў рэгістрацыі на падставе таго, што «асобныя палажэньні статуту не адпавядаюць закону», а дзяржмыта аплачанае не ў рэспубліканскі, а ў мясцовы бюджэт. Сёньня Вярхоўны Суд «пацьвердзіў законнасьць рашэньня Мінюсту аб адмове ў рэгістрацыі». Дзяржмыта, аплачанае ў рэспубліканскі бюджэт, паводле суду «ня мае прававога сэнсу».

Як заявіў намесьнік старшыні руху Юрась Губарэвіч, нягледзячы на бюракратычныя перашкоды, рух «За Свабоду» працягне працэдуру рэгістрацыі. Сёньня будуць пададзены дакументы на рэгістрацыю новага аб’яднаньня — ПАГА (праваабаронча-асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня) «Рух “За Свабоду”», якое адрозьніваецца юрыдычным адрасам і складам стваральнікаў.

11 верасьня Мінюст вярнуў дакумэнты на рэгістрацыю абяднаньня без разгляду, сказаўшы, што «гэта тая самая арганізацыя».

Паводле слоў Губарэвіча, пры афармленьні дакумэнтаў на рэгістрацыю не было зроблена крытычных памылак, а сама працэдура афармленьня даволі заблытаная ня толькі з?за блытаніны ў заканадаўстве, але і нежаданьня чыноўнікаў дапамагаць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international