Віцебскіе актывісты Хрысьціянска-кансерватыўнай партыі Уладзімер Плешчанк і Барыс Хамайда арыштаваны на 10 сутак за пікет каля Віцебскага райвыканкаму.

2004 2004-10-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Барыс Хамайда трымаў у руках толькі белы аркуш з намаляваным на ім чорным квадратам.
Тлумачэньні былі прыблізна такія: “Гэткім чорным будзе наша жыцьцё, калі прагаласуем “за” на рэфэрэндуме”. Або “Такога колеру будзе нашая доля пра новых абраньніках”. Міліцыянты палічылі гэта дастатковай падставаю дзеля таго, каб завезьці апазыцыянэраў спачатку ў Чыгуначны РУУС, а потым адразу ў раённы суд. Адзінымі сьведкамі на абодвух судовых працэсах сталіся таксама міліцыянты.

Абодвум апазыцыянэрам прысудзілі 10 сутак арышту кожнаму і завезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, адкуль, дарэчы, спадар Плешчанка толькі два тыдні таму выйшаў пасьля папярэдняга арышту.

“Радыё Свабода” нагадвае, што цяпер у віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня знаходзіцца і праваабаронца Валеры Шчукін, пакараны за ўлёткі з заклікам сказаць “не” на рэфэрэндуме.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international