Зьміцер Жалезьнічэнка пакараны арыштам на 8 сутак

2007 2007-09-18T17:43:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома, учора супрацоўнікі праваахоўных органаў склалі на моладзевага актывіста два пратаколы: за дробнае хуліганства (брыдкаслоўе) і за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі, якія сёньня і разгледзела судзьдзя Марына Дамненка. Па першай адміністратыўнай справе Зьміцер Жалезьнічэнка пакараны арыштам на 8 сутак, па другой -  штрафам у памеры 20 базавых велічынь.

Нагадаем, учора ў 18-20 Зьмітра Жалезьнічэнку затрымалі ў цэнтры Гомелю па абвінавачаньню ў згвалтаваньні дзяўчыны. Супрацоўнікі праваахоўных органаў даставілі моладзевага актывіста ў Чыгуначны РАУС, аднак пацярпелая дзяўчына не прызнала ў Зьімітры Жалезьнічэнку гвалтаўніка. Тады хлопца з Чыгуначнага пастарунку перавезьлі ў Цэнтральны РАУС Гомелю, дзе і склалі пратаколы. Адваката да затрыманага не дапусьцілі.

Напачатку верасьня кіраўніцтва  матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Ф.Скарыны адлічыла студэнта-выдатніка з 3-га курса навучальнай установы за актыўную грамадзкую дзейнасьць, аднак у загадзе рэктара ГДУ значыцца фармулёўка - “за сістэматычнае парушэньне Правілаў унутранага распарадку ўніверсітэту”.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international