“Існуюць розныя сродкі ўплыву на грамадскую думку. Сэнс маіх акцый у падрыхтоўцы інфармацыйнага поля” – гаворыць Аксана Новікава, якой прад’яўленае абвінавачаньне ў злачынстве, прадугледжаным Ч. 2 Арт 367 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (паклёп у адносінах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)

2002 2002-11-05T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аксане Новікавай 29 гадоў, адукацыя сярэдне-сьпецыяльнае – тэхнолаг вырабаў са скуры, працавала праватным прадпрымальнікам, пэўны час жыла ў Парыжы, дзе нарадзіла дачку. Пасьля вярнулася на Радзіму – у Мінск.

-- Аксана вы зьяўляецеся прынцыповым барацьбітом з дыктатурай?
-- Не толькі я адна... Але я за шматпланавасьць. Калі кожны зробіць нешта, што раскрые людям вочы, ёсьць надзея, на перамены да лепшага. Людзі задумаюцца ўрэшце рэшт. Існуюць розныя сродкі ўплыву на грамадскую думку. Сэнс маіх акцый у падрыхтоўцы інфамацыйнага поля. Тады нават наступныя прэзідэнцкія выбары будзе цяжэй сфальсіфікаваць. А Лукашэнку падабаецца быць прэзідэнтам большасьці – “усенароднаабраным”.
-- Якім быў зьмест ўлётак?
-- Там былі пералічаныя пяць артыкулаў Крымінальнага Кодкэсу Рэспублікі Беларусь, па якіх, на маю думку, можна прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці (калі пачаць разьбіральніцтва) чалавека, які зараз знаходзіцца пры ўладзе. Яшчэ я раздавала “Адкрыты ліст прэзідэнту Беларусі А.Р. Лукашэнку з патрабаваньнем пайсьці ў адстаўку.
-- Як рэагавалі людзі на прасьпекце Скарыны ў Мінску, якім вы раздавалі ўлёткі.
-- Ніхто не сказаў, што я не права. Хтосьці браў, хтосьці не браў. Але ніхто не спрабаваў накінуцца на мяне з кулакамі. 17 кастрычніка я прайшла па прасьпеке да гастранома “Цэнтральны” раздавала ўлёткі па дарозе. Пасьля пачаўся дождж.Я схавалася пад партал і там мяне затрымалі. Да мяне падыйшоў супрацоўнік міліцыі з рацыяй, але ў цывільным. Прадставіўся, паказаў пасьведчаньне, сказаў, што я павінна прайсьці з ім. Я адмовілася: “Ці мала хто можа тут хадзіць, не бачу нараду міліцыі”. Дачакаліся патрульнай машыны і паехалі ва ўпраўленьне міліцыі Цэнтральнага раёну. Там “з мяне зьнялі” першыя паказаньні, міліцыянераў вельмі цікавіла, дзе мой сотавы тлефон. Нават прывялі жанчыну для асабістага дагляду. Мяне павезьлі ў пракуратуру. Толькі там быў складзены першы пратакол.. Пасьля была другая паездка ў пракуратуру, калі мне прад’явілі пастанову пра ўзбуджэньня крымінальнай справы і затрыманьне мяне ў Ізалятары Часовага Утрыманьня. Пры гэтым ніхто з супрацоўнікаў міліцыі не паведаміў дахаты аб маім затрыманьні, казалі: “Няма распараджэньня званіць”. Я прасіла, каб нехта з іх патэлефанаваў. А яны ўсё адказвалі: “Няма дазволу”. Пасьля пракурор дазволіў патэлефанваць і паведаміць, што мяне, прынамсі, не зьбіла машына, што я жывая. І гэты ж пракурор задаў першае пытаньне пра дзіця. Да гэтага ў мяне наогул ніхто не пытаўся, ці ёсьць дзеці. Асалютна ніхто. Толькі ў пракуратуры спыталі. Я адказала: “Так. Ёсьць дачка. Маленькая”. Спытаў: “З кім яна цяпер?” Я адказала, што з маім дзядзькам. Я не думала, што затрымаюся так надоўга, папрасіла яго пабыць з дзіцём. Быў вобыску кватэры, дзе я жыву. Адбываўся вобыск ў маёй прысутнасьці. Падчас вобыску яны пераканаліся, што дзіця ў мяне сапраўды ёсьць. З кватэры мяне зноў адвезьлі ў міліцыю, а ўвечары каля 22.00 зьявіўся канвой, мяне адвезьлі ў ІЧС. Мы доўга езьдзілі па горадзе, колькі, я не ведаю – не было гадзіньніка. Мяне зноў абшукалі, на гэты раз – мужчыны. Яны не зьвяртаі ўвагі, на мае словы, што вобыск павінна праводзіць жанчына. Сказалі: “У нас няма жанчыны, дзе мы вам яе зараз возьмем”. У камеры я спачатку была адна, пасяля прывезьлі дзяўчынку 14 гадоў, як яна патлумачыла, яны ўкралі грошы ў хлопчыка, зранку яе забралі. НА ІЧС мяне не кармілі. Адзінае, што яны зрабілі ў – дазволілі мне паесьці дома падчас вобыску. А на ІЧС я прабыла амаль суткі, за гэты час хаця бы сьняданак і абед яны маглі даць. На наступны дзень (18 кастрычніка) прыехаў сьледчы, быў першы дапрос у прысутнасьці адваката, якога мне прадставілі з калегіі. І мяне адпусьцілі пад падпіску аб нявыезьдзе.

Падчас тэракту ў Маскве (25 кастрычніка) Аксана Новікава распаўсюдзіла новы адкрыты ліст, на гэты раз са зваротам да расійскіх уладаў:
Паважаныя спадары! Зноў трагедыя. Зноў паўтараюцца Будзёнаўск і Кізьляр. Толькі ўжо ў цэнтры Масквы. Мне здаецца, ў любой сітуацыі ахвяры тэрарыстаў аданчасова ёсьць ахвярамі свайго ўраду. Тры гады ў Чачні льецца крывя – і чачэнская і руская – чалавечая. І грамадскасьць ўжо неяк прызвычаілася да гэтага. Я сустракала ў Францыі бежанцаў з Чачні. Людзі так проста не бягуць са свайго дома. Артабстрэлы на плошчах – без розьніцы, хто там знаходзіцца ў дадзены момант. Жорсткія “зачысткі”—гэта калі ўсё сяло бярэцца ў закладнікі, а пасьля вайскоўцы, каго выпусьцяць, каго – не, як захочуць. Чачэнскія баевікі не валодаюць правамі ваеннапалонных, іх называюць “бандытамі”. Пуцін на пачатку свайго кіраваньня зрабіў шэраг недалёкіх заяваў накшталт “мачыць у сарціры”. Яго каманда не без падставаў лічыць, што калі адыйсьці ад гэтага, то Пуціну будзе вельмі праблематычна выбірацца на наступны тэрмін. Расія ніколі не вызначалася любоўю да сваіх грамадзянаў -- без адрозьненьня пола, нацыянальнасьці і веравызаньня. Лічу, што зараз трэба неадкладна забыць усе амбіцыі і сесьці за стол перамоваў. Хачу выказаць спачуваньн ўсяму Расійскаму народу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international