Рэчыцкія ўлады высылаюць апазіцыйных палітычных актывістаў

2007 2007-09-18T16:08:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як вядома, 21-22 верасьня ў Рэчыцы адбудзецца традыцыйнае рэспубліканскае сьвята "Дажынкі". У сувязі з ім, "каб чаго ня выйшла", мясцовых працуючых на дзяржпрадпрыемствах апазіцыянераў накіроўваюць у камандыроўкі.

Як паведаміў ПЦ "Вясна" рэчыцкі праваабаронца, кіраўнік рэгіянальнай структуры Партыі БНФ Валер Пуціцкі, сёньня ён атрымаў распараджэньне кіраўніцтва Беларускай чыгункі, дзе працуе майстрам па капітальным рамонце, паехаць з 19 па 24 верасьня ў г.Жыткавічы Гомельскай вобласьці. "Адпраўляюць у Шушанскае", - дадаў з іроніяй апазіцыйны актывіст.

Учора ў камадыроўкі таксама адправілі двух сябраў Партыі БНФ - Ганчарэнку Аляксандра, які таксама працуе на Беларускай чыгунцы,  на 10 дзён у Оршу і Кузьняцова Кастуся, лекара-рэаніматолага радзільнага дому, на два тыдні ў г.Петрыкаў Гомельскай вобласьці.

Таксама Валер Пуціцкі валодае інфармацыяй з неафіцыйных крыніц, што супрацоўнікаў праваахоўных органаў абавязалі "шчыльна назіраць і прымаць адэкватныя меры" ў дачыненьні да тых мясцовых грамадзка-палітычных дзеячоў, якія не працуюць у дзяржсістэме.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international