Супрацоўнікі гарвыканкама і міліцыя наведалі ТБШ

2007 2007-09-18T13:16:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Намеснік старшыні аддзела ідэалогіі Гродзенскага гарвыканкама Аляксандар Коўш разам з міліцыянтамі Сяргеем Казлоўскім і Іванам Краўцэвічам, а таксама аператарам ў цывільным наведаліся ў памяшканне грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай школы” з мэтай азнаямлення з выставай, якая тут экспануецца.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў і чыноўнік-ідэолаг меркавалі ўбачыць выставу, прысвечаную 10-годдзю гродзенскай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Але ў памяшканні ТБШ яны ўбачылі толькі карціны з мастацкага плэнэра, прысвечанага абароне Гродна ад руйнавання, які ў свой час быў зарганізаваны гродзенскім рухам “За свабоду”.

Расчараваныя і разгубленыя міліцыянты доўга кансультаваліся па тэлефоне са сваім кіраўніцтвам, але ў выніку павінны былі пайсці без аніякіх кампраматаў. Праз паўгадзіны яны вярнуліся ва ўзмоцненым складзе, але дзверы арганізацыі былі зачынены і здадзены пад сігналізацыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international