Гарадзенскі гарвыканкам адмовіў у правядзеньні мясцовага рэфэрэндуму па пытаньнях рэканструкцыі гораду.

2007 2007-09-18T13:08:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ініцыятыўная група для правядзеньня рэфэрэндуму не зарэгістравана гарадзкімі ўладамі. У ёй было 48 чалавек. Кіраўнікі групы вырашылі зьвярнуцца ва управу юстыцыі аблвыканкаму, дзе было зроблена юрыдычнае заключэньне адносна прадстаўленых дакумэнтаў, каб ведаць канкрэтна: на падставе чаго было адмоўлена ў рэгістрацыі? Пасьля гэтага яны маюць намер зьвярнуцца ў суд, каб абскардзіць адмову, атрыманую ад гарадзкіх уладаў.

Каардынаваў працэс стварэньня ініцыятыўнай групы і падрыхтоўку дакумэнтаў для рэгістрацыі Вадзім Саранчукоў, кіраўнік гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ: "Адмова ў рэгістрацыі — яшчэ адное сьведчаньне страху ўладаў да любога іншадумства і любых пратэстаў грамадзкасьці, бо тая ініцыятыўная група, якую мы падавалі на рэгістрацыю, была дастаткова невялікай".

Адназначнай была рэакцыя кіраўніка ініцыятыўнай групы па правядзеньні рэфэрэндума доктара гістарычных навук Алеся Смаленчука: Уладам проста хочацца захаваць пасыўнасьць большасьці насельніцтва. Таму яны па сутнасьці сабатуюць такую праяву грамадзкай актыўнасьці”.

Можа варта было б папярэдне паспрабаваць знайсьці паразуменьне зь мясцовымі ўладамі, каб мець больш шанцаў у сваёй ініцыятыве?

Смалянчук: “На рэспубліканскім сэмінары, які адбыўся 13 верасьня ў Менску па праблеме аховы помнікаў прагучала з вуснаў магілёўцаў, што сапраўды трэба шукаць паразуменьне з уладамі.  У Магілёве яны яго знайшлі, таму ніякія раскопкі ў горадзе не адбываюцца без архэалягічнага нагляду і папярэдніх раскопак, карацей цалкам выконваецца закон аб ахове помнікаў. Дарэчы, кіруе Магілёўскім аблвыканкамам гарадзенец Батура”.

Тым жа часам спадар Смалянчук зьвяртае ўвагу на тое, што такія спробы рабіліся і ў Горадні: "Пачынаючы з 2005 году такі дыялёг шукаўся, тады быў першы зварот гарадзенскай інтэлігенцыі да ўладаў, на які мы не атрымалі адказу. Былі некалькі візытаў прадстаўнікоў інтэлігенцыі да старшыні гарвыканкаму, чыноўнікаў пастаянна запрашалі на круглыя сталы, дасылалі свае прапановы. Нарэшце распрацаваны быў альтэрнатыўны праект вырашэньня транспартнай праблемы ў гістарычным цэнтры. У адказ — поўнае ігнараваньне, карацей, абсалютнае неджаданьне ісьці на нейкі дыялёг. І гэта вельмі дзіўна, бо наш горад заслугоўвае зусім іншага стаўленьня чыноўнікаў да прадстаўнікоў гарадзкой інтэлігенцыі".

Расчараваньня няма.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international