Перасьлед гомельскага студэнта-выдатніка працягваецца

2007 2007-09-18T12:06:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня будуць судзіць затрыманага напярэдадні Зьмітра Жалезьнічэнку, якога абвінавацілі напачатку ў згвалтаваньні дзяўчыны, а затым у нецэнзурнай лаянцы. Кіраўніцтва  матэматычнага факультэту Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Ф.Скарыны адлічыла студэнта-выдатніка з 3-га курса навучальнай установы за актыўную грамадзкую дзейнасьць, аднак у загадзе рэктара ГДУ значыцца фармулёўка - “за сістэматычнае парушэньне Правілаў унутранага распарадку ўніверсітэту”.

Моладзевы актывіст Зьміцер Жалезьнічэнка быў затрыманы 17 верасьня каля 18-30 ў цэнтры Гомеля па абвінавачаньню ў згвалтаваньні. Супрацоўнікі праваахоўных органаў даставілі моладзевага актывіста ў Чыгуначны РАУС, куды пад'ехала пацярпелая дзяўчына. Яна не прызнала ў Зьімітры Жалезьнічэнкі гвалтаўніка, і яго з Чыгуначнага пастарунку перавезьлі ў Цэнтральны РАУС Гомелю. Адваката да затрыманага не дапусьцілі.

Як паведаміў ПЦ "Вясна" мясцовы праваабаронца Анатоль Паплаўны, праз некаторы час з пастарунку выйшаў супрацоўнік міліцыі лейтэнант Фаіг Агл-Алі Аглы Аскераў з чыстымі аркушамі паперы і маёр. Яны нешта гучна абмяркоўвалі, селі ў прыпаркаваны побач аўтамабіль, нешта пісалі.  Увесь гэты час сябры і знаёмыя Зьмітра чакалі, што будзе далей. Міліцыянты патрабавалі разысьціся, у адваротным выпадку пагражалі прыняць адпаведныя меры.

Анатоль Паплаўны ўпэўнены, што такім чынам аказваецца маральны і псіхалагічны ціск на прадстаўнікоў дэмакратычнай моладзі напярэдадні асенніх апазіцыйных акцыяў: "Безумоўна, гэта прэвентыўнае затрыманьне моладзевага актывіста. Лічу, што не памылюся, калі скажу, што менавіта там, у машыне, міліцыянты абмяркоўвалі і складалі пратакол на Зьмітра. Да таго ж удзень хлопец хадзіў ва ўніверсітэт, каб усё ж такі дакладна высьветліць у адміністрацыі прычыну свайго безпадстаўнага выключэньня з навучальнай установы, а ўжо ўвечары быў затрыманы".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international