Кандыдат ад Партыі Рыгор Кастусёў выкрывае парушэньні заканадаўства.

2004 2004-10-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кандыдат у дэпутаты ППНС ад Партыі БНФ па Шклоўскай выбарчай акрузе №75 Рыгор Кастусёў выявіў шэраг парушэньняў ВК РБ. Як сьцьвярджае сп. Кастусёў:
1. Па ўказаньні кіраўніцтва Бялыніцкага РАУС былі зьняты агітацыйныя плакаты сп. Кастусёва з магазіна №1 і магазіна віна-гарэлачных вырабаў у г. Бялынічы й в. Вішоў, ды некаторых іншых.
2. Па ўказаньні кіраўнікоў выканаўчай улады Бялыніцкага, Магілёўскага, Шклоўскага раёнаў па прадпрыемствах і ў вёсках вядзецца прымусовая дастаўка выбаршчыкаў на ўчасткі для датэрміновага галасаваньня. Так, па загадзе кіраўніка мясцовага сяльгаспрадпрыемтсва ў в. Рэчкі Магілёўскага раёна на 14.10.2004 г. на выбарчыя ўчасткі дастаўлена 80% працаўнікоў прадпраемства.
У в. Бракава Магілёўскага раёна 15.10.2004 г. з 9-00 жыхары вёскі дастаўлялісь на выбарчыя ўчасткі на аўтобусах. Гэтай справай займаліся кіраўнікі й спэцыялісты мясцовай гаспадаркі.
Старшыня Бялыніцкага райвыканкаму на паседжаньні гаспадарчага актыву раёну, якое адбылося 14.10.2004 г. у 13-00 у Бялынічах, распарадзіўся забяспечыць усім кіраўнікам яўку сваіх падначаленых на датэрміновае галасаваньне не меней 60%.
3. На ўсіх выбарчых участках Магілёўскага раёна развешаныя самаробныя ўзоры запаўненьня выбарчых бюлетэняў, у якіх указаны сьпіс з чатырох кандыдатаў. Ўзор галасаваньня “за” ўказаны на прыкладзе кандыдата №2, што адпавядае пазыцыі ў сапраўдных бюлетэнях кандыдата Уладзіміра Канаплёва.
4. На шматлікіх выбарчых участках (напрыклад, у в. Бракава) адсутнічаюць кабіны для галасаваньня, і выбаршчыкі галасуюць непасрэдна перад камісіяй, што парушае таямніцу галасаваньня.

ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ
Магілёўскага абласнога аддзяленьня Праваабарончага цэнтру “Вясна”
e-mail: viasna@tut.by
Тэл. (022) 2258384, (029) 624 92 72

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international