Дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня палітвязень Андрэй Клімаў шосты раз сустракае дзень народзінаў за кратамі.

2007 2007-09-17T17:36:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

17 верасьня Андрэю Клімаву спаўняецца 42 гады. 1 жніўня Цэнтральны раённы суд Менску пакараў былога дэпутата Андрэя Клімава двума гадамі зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў закліках супраць улады. Гэта першы выпадак у Беларусі, калі палітвязьня пакаралі строгім рэжымам. Раней Клімаў правёў за кратамі каля пяці гадоў. Гэта ўжо трэцяе зьняволеньне палітыка.

Ад 1998 да 2002 году Андрэй Клімаў правёў за кратамі чатыры гады паводле абвінавачаньня ў эканамічных злачынствах. Ад верасьня 2005 па сьнежань 2006 ён адседзеў на хіміі 15 месяцаў за арганізацыю ў Менску 25 сакавіка вулічнай акцыі пратэсту.

Сёлета Андэрэя Клімава арыштавалі 3 красавіка. Учора ў Менску ля паштамту адбылася акцыя “Павіншуем Андрэя Клімава”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international