14 верасня пракуратура Віцебскай вобласці распачала крымінальную справу за наўмыснае разбурэнне помнікаў гісторыі.

2007 2007-09-17T16:45:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Справа распачата на падставе таго, што падчас будаўніча-мантажных прац праз рэчку Віцьба, якія праходзілі без дазволу Міністэрства культуры, былі пашкоджаныя рэшткі будынкаў кляштара Святога Язэпа, якія знаходзяцца пад зямлёй у раёне плошчы Свабоды.

Такім чынам, шкода была нанесеная гісторыка-культурным каштоўнасцям 2-й катэгорыі, якія адносяцца да асабліва каштоўных, унікальных помнікаў гісторыі і культуры. Нагадаем, 11 траўня ў Віцебску на плошчы Свабоды па замове “Віцебскаблводаканала” пачалася пракладка дзюкера пад руслам ракі Віцьба.

Пры правядзенні земляных прац, падчас якіх на плошчы пабудавалі два каналізацыйныя калодзежы, былі часткова знішчаныя рэшткі комплекса будынкаў кляштара Святога Язэпа (а пазней Мікалаеўскага сабора) зруйнаванага і засыпанага зямлёй пасля вайны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international