Галоўныя навіны
06.11.2008
Алесь Бяляцкі: “Падставай для пераследу з боку ўладаў з’яўляецца цвёрдая і нязломная пазіцыя беларускіх праваабаронцаў”
05.11.2008
Экстрэмізм у “Свабодзе” не выяўлены?
28.10.2008
У Беларусі ізноў з’явіўся палітвязень
20.10.2008
Чатыры гады таму забілі Вераніку Чаркасаву
20.10.2008
Стартаваў фотаконкурс «Будзьма беларусамі!»
14.10.2008
Праваабаронцы становяцца неўязнымі ў краіны Шэнгенскага пагадненьня?
07.10.2008
Агляд-хроніка парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, верасень 2008 году
29.09.2008
ПАРЛАМЕНЦКІЯ ВЫБАРЫ: ПРАВААБАРОНЦЫ АГУЧЫЛІ ПАПЯРЭДНІЯ ВЫСНОВЫ
28.09.2008
УВАГА! ПАВЕДАМЛЕННЕ ДЛЯ ЖУРНАЛІСТАЎ (Адноўлена)
27.09.2008
Перадвыбарчая агітацыя. Вынікі маніторынгу і высновы
20.09.2008
Тыдзень выбарчай кампаніі: падзеі і абагульненні
17.09.2008
Валянцін Стэфановіч: Зьяўляецца дадатковая верагоднасьць крымінальнага перасьледу іншадумцаў


У Гродне мiлiцыя не дае магчымасцi праводзiць “экзыт-пул”.

16.10.2004.

Гродзенская мiлiцыя распачала паляванне на валанцёраў Незалежнага iнстытуту сацыяльна-палiтычных даследаванняў, якiя праводзяць апытанне ля выбарчых участкаў – гэтак званае “экзыт-пул”. Адзiн чалавек затрыманы i на дадзены момант знаходзiцца ў Ленiнскiм РАУС-е, у кватэры астатнiх наведалася мiлiцыя з патрабаваннем выдаць мабiльныя тэлефоны.
Фармальнай падставай для пераследу валанцёраў, сталася ананiмная iнфармацыя, што мабiльныя тэлефоны якiмi яны карыстаюцца, крадзеныя.
15 кастрычніка зранку супацоўнікамі Ленiнскага РУУС быў затрыманы адзiн з удзельнiкаў апытання: Аляксей Салей. Спачатку ён каля трох гадзiнаў быў пратрыманы ў Ленiнскiм РУУС. Мiлiцыя хавала факт затрымання. Так, дзяжурны Ленiнскага РАУС не падцвердзiў карэспандэнту Пагонi, што Аляксей Салей знаходзiцца ў iх.
Мiж тым менавiта ў гэты час разам са следчымi затрыманы ездзiў па адрасах людзей, якiя таксама мелi займацца апытаннем.
Карэспандэнту ПАГОНI ўдалося даведацца адрас, дзе мiлiцыя праводзiла ператрус. Патэлефанаваўшы туды, ПАГОНI ўдалося паразмаўляць з Салеем.
-Да мяне прыйшлi два мiлiцыянты. Яны заявiлi, што я гандлюю мабiльнымi тэлефонамi. Потым загадалi прайсцi разам з iмi ў Ленiнскi РУУС. Я ўвесь час вымушаны знаходзiцца разам з iмi. Мне не дазваляюць нi патэлефанаваць, нi адысцi, хоць я гэтага ўвесь час патрабую, - заявiў Аляксей Салей.
Мiлiцыянты сцвярджаюць, што ў iх ёсць падазрэннi на тое, што мабiльные тэлефоны, якiмi карыстаюцца валанцёры НIСПД, скрадзеныя.
Толькі позна ўвечары быў вызвалены Аляксей Салей, адзiн з каардынатараў правядзення ў Гродне “экзыт-пул”, сацыялагiчнага аптыння ля выбарчых участкаў людзей якiя ўжо прагаласавалi.
Супрацоўнiкi спецслужбаў, якiя прадставiлiся афiцэрамi мiлiцыi з менскага аддзела па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю, цiкавiлiся мабiльнымi тэлефонамi, якiя выкарыстоўваюцца валанцёрамi, якiя праводзяць апытанне. Не гледзячы на просьбы затрыманага гэтыя людзi так i не прадставiлiся.
- Iх цiкавiлi нумары нашых мабiльных тэлефонаў, выкарыстоўваючы якiя мы перадаем звесткi. У канцы канцоў калi я разам з iмi аб’язджаў людзей, якiя праводзяць апытанне, яны даведалiся нумар аднаго з такiх тэлефонаў, - распавядае Салей.
Пасьля гэтага супрацоўнiкi спецслужбаў спрабавалi завербаваць Аляксея.
- Мне прапанавалi супрацоўнiцвтва, маўляў ты можаш увайсцi туды куды мы не можам. Я адмовiўся, - гаворыць Салей.
На яго думку галоўным вынiкам дзеянняў спецслужбаў сталася тое, што апытанне ўчора было паралiзаванае.
Не гледзячы на спробу запалохвання “экзыт-пул” у Гродне будзе працягнуты.
Андрэй Адлянiцкi
pahonia.promedia.by align=rightb>

Дадаць камэнтар

Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары

Камэнтары

Камэнтароў да гэтага артыкулу няма

rating all.by Яндекс цитирования