Сябра БАЖ падаў у суд на газету "Гомельская праўда"

2007 2007-09-17T14:53:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Юрыдычны дарадца Гомельскай гарадской арганізацыі БАЖ Леанід Судаленка звярнуўся ў суд Чыгуначнага раёна Гомеля з зыскам да рэдакцыі газеты “Гомельская праўда” і аднаго з журналістаў выдання. Нагодай для звароту ў суд стаў артыкул С. Грушэнкі “Сваіх дзяцей – за мяжу, чужых – “у барацьбіты за дэмакратыю” (“Гомельская праўда”, №117-118 ад 2 жніўня 2007 года).У ім, на думку зыскоўца, былі распаўсюджаныя не адпаведныя рэчаіснасці і абражальныя для яго сям'і звесткі.

Спачатку сп. Судаленка спрабаваў вырашыць канфлікт, наўпрост звярнуўшыся да кіраўніцтва газеты. 3 жніўня ён накіраваў галоўнаму рэдактару “Гомельскай праўды” Сяргею Бяспаламу зварот з патрабаваннем зняпраўдзіць датычныя яго сям’і звесткі і змясціць абвяржэнне ў найбліжэйшым нумары выдання. Аднак рэдакцыя пакінула яго зварот без увагі.

У артыкуле, які стаўся прычынай канфлікту, сцвярджалася, што сын Л. Судаленкі “паехаў на вучобу ў Польшчу, хаця ніколі не браў удзелу ў дзейнасці апазіцыі, але патрапіў на бясплатнае навучанне па праграме для апазіцыйных актывістаў”. Па сцвярджэнні С. Грушэнкі, “уладкаванне сваіх дзяцей за мяжой – гэта моцная дабаўка да выдаткоўваных замежнымі гаспадарамі дамарошчанай апазіцыі грантаў”.

Леанід Судаленка сцвярджае, што яго сын пасля заканчэння сярэдняй школы сапраўды атрымлівае вышэйшую адукацыю ў Польшчы, але накіраваны ён туды не па “праграме для апазіцыйных актывістаў”, а па міжнароднай праграме “Дзеці рэпрэсаваных бацькоў”. (Пасля заканчэння выбарчай кампаніі 2006 г. Гомельскае ўпраўленне ААТ “Белтрансгаз”, дзе ў той час Л. Судаленка працаваў юрысконсультам, адмовілася працягнуць з ім працоўны кантракт. Прычынай гэтага стаў удзел Л. Судаленкі ў выбарчай кампаніі ў камандзе Аляксандра Мілінкевіча).

Акрамя гэтага, аўтар публікацыі ў “Гомельскай праўдзе” назваў былых сябраў гомельскай арганізацыі "Грамадзянскія ініцыятывы” “дарослымі дзядзькамі, якія маюць вострую патрэбу ў маладых кадрах, “гарматным мясе”, гатовым без роздуму ўдзельнічаць у антыграмадскіх мерапрыемствах, падстаўляючы пад удар сваю будучыню”.

Леанід Судаленка, які быў сябрам згаданай структуры, нагадвае, што рашэнне суда аб яе ліквідацыі было перагледжана Камітэтам ААН па правах чалавека. Да таго ж, Камітэт абавязаў Рэспубліку Беларусь аднавіць дзейнасць арганізацыі і выплаціць яе чальцам справядлівыя кампенсацыі. Гэтае рашэнне дагэтуль не выканана.

Нагадаем: у сакавіку г.г. "Гомельская праўда" ўжо вымушана была па рашэнні суда апублікаваць абвяржэнне звестак, што зневажалі старшыню Гомельскай гарадской арганізацыі АГП Андрэя Толчына.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international