У Гродна ўчастковыя камiсii выдаюць камендантам iнтэрнатаў спiсы тых хто яшчэ не прагаласаваў.

2004 2004-10-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кiраўнiкi iнтэрнатаў звяртаюцца ў участковыя выбарчыя камiсii з патрабаваннем прадставiць iм прозвiшчы жыхароў iнтэрнатаў, якiя яшчэ не прагаласавалi. Сведкай гэтага стаўся наглядальнiк ад БНФ Максiм Губарэвiч на выбарчым участку № 22 (СШ №18).
- У школе знаходзiцца два выбарчых участка. На выбарчы ўчастак № 23 прыйшла жанчына якая прадставiлася дыжурнай iнтэрната, якi знаходзiцца па вулiцы Пушкiна дом 24б. Яна папрасiла прадставiць ёй спiсы выбаршчыкаў з гэтага iнтэрната, якiя яшчэ не прагаласавалi. Ёй далi азнаёмiцца з спiсамi. Яна выпiсала тых хто яшчэ не наведаў выбарчага ўчастка, - гаворыць Максiм Губарэвiч.
Пасьдя гэтага, паводле ягоных словаў колькасць жыхароў гэтага iнтэрната, якiя сталi наведваць выбарчы ўчастак датэрмiнова значна павялiчылася.
Альгерд Талканiца
pahonia.promedia.by align=rightb>

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international