Актывістку Моладзі БНФ спрабуе запалохаць КДБ

2007 2007-09-14T16:46:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nasta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнік КДБ Аляксандр Прадко некалькі дзён таму наведаўся да актывісткі Моладзі БНФ Насты Александровіч.

Нагадаем, што дзяўчына зьяўляецца маладым спэцыялістам і працуе ў недзяржаўнай арганізацыі. Супрацоўнік КДБ папярэдне сустрэўся з дырэктарам гэтай арганізацыі і прапанаваў "пазбавіцца ад актывісткі БНФ, каб пазбегнуць магчымых непрыемнасцей”. Спадар Прадко запытваўся, ці не праводзіць Наста Александровіч мітынгі,  ці не захоўвае агітацыйныя ўлёткі.

Каментар самой Насты Александровіч: "Я не здзіўленая візітам супрацоўніка КДБ, бо гэта ўжо трэцяя спроба запалохаць мяне. Зараз я малады спэцыяліст, таму звольніць мяне з працы можна толькі па артыкуле, пасьля чаго я мушу выплаціць дзяржаве 16 млн. руб. Відавочна, што КДБ спрабуе ціснуць на мяне. Але запалохаць мяне ня ўдасца."

 

Нагадаем, што ў мінулым годзе да актывісткі моладзевага крыла Партыі БНФ у каледж прыходзілі супрацоўнікі КДБ з намерам завербаваць дзяўчыну.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international