Старшыня акруговай камісіі забараніла даверанай асобе кандыдата знаходзіцца на выбарчым участку

2004 2004-10-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Магілёўскай – Кастрычніцкай выбарчай акругі №73 Натальля Халецкая забараніла даверанай асобе кандыдата ў дэпутаты ППНС Васіля Аўраменкі Сяргею Гіркіну знаходзцца на выбарчым участку № 105 гэтай акругі.
Сяргей Гіркін у якасьці даверанай асобы назіраў за ходам датэрміновага галасаваньня на гэтым участку ад пачатку датэрміновага галасаваньня. 15.10.2004 г. С. Гіркін выявіў парушэньне ВК РБ, якое заключалася ў тым, што камісія не прыняла належных мер для захаваньня скрыняў для галасаваньня (не апячатала памяшканьне, дзе яны знаходзіліся ды пакінула там пабочную асобу - міліцыянта). Ён склаў заяву аб парушэньні й перадаў яе ў акруговую камісію №73.
Каля 11-00, спн. Халецкая зьявілася на участку №105. Ўбачыўшы, што сп. Гіркін дастаў дыктафон, каб запісаць маючую адбыцца размову, яна выхапіла яго ў сп. Гіркіна й выбегла з памяшканьня. Пасьля Н. Халецкая вярнула дыктафон С.Гіркіну, але ўжо з пашкоджанай касэтай (парваная стужка). Пры гэтым яна заявіла, што сп. Гіркін “нэрвуе” камісію і прымусіла яго пакінуць памяшканьне участку для галасаваньня.

Падрыхтаваў Аляксей Колчын

e-mail: -mail: viasna@tut.by
Тэл. (022) 2258384, (029) 624 92 72

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international