Грамадзкае аб'яднаньне "Рух “За Свабоду” зноў спрабуе зарэгістравацца

2007 2007-09-13T13:38:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Аляксандр Мілінкевіч разам са сваімі паплечнікамі 12 верасня перадаў у Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду”. Гэта ўжо другая спроба рэгістрацыі аб’яднання.

Рашэнне аб стварэнні аб’яднання было прынята на устаноўчай канферэнцыі 11 жніўня ў Заслаўі. На канферэнцыі прысутнічала 74 чалавекі. Быў прыняты статут, абраныя кіруючыя органы і рэвізійная камісія. Кіраўніком ПАГА “Рух “За Свабоду” абраны Аляксандр Мілінкевіч. Намеснікамі кіраўніка сталі Віктар Карняенка і Юрась Губарэвіч.

Удзельнікі ўстаноўчага сходу абралі Раду з прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў Беларусі. Сярод галоўных кірункаў дзейнасці арганізацыі - абарона правоў і свабодаў чалавека, удзел у пабудове грамадзянскай супольнасці, садзейнічанне забеспячэнню незалежнасці і суверэнітэту, садзейнічанне стварэнню ўмоваў для правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў.

Нагадаем, што Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду”. Паводле заснавальнікаў арганізацыі, у лісце Мінюста не ўтрымліваецца абгрунтаваных падставаў для адмовы ў рэгістрацыі. Сярод прэтэнзіяў міністэрства няма ніводнай, датычнай незаконнасці мэтаў, задачаў і метадаў дзейнасці. 19 верасня Вярхоўны суд Беларусі распачне разгляд скаргі РПГА “Рух “За Свабоду” на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання, паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international