У вёсцы Старае Высокае Шклоўскага раёну калгасьнікаў прымушаюць галасаваць датэрмінова. 14.10.2004 г. сакратарка калгаснай канторы Смагарова выдавала хлеб толькі тым калгасьнікам, чыя сям’я прагаласавала на датэрміновым галасаваньні.
16.10.2004.
Пра гэта паведамілі з Магілёўскага абласнога аддзяленьня Праваабарончага цэнтру “Вясна”. Пры выдачы хлеба спн. Смагарова тэлефанавала ўва ўчастковую выбарчую камісыю №78 дый спраўджвала у старшыні (Натальлі Ганчаровай), ці сапраўды выбаршчык ужо прагаласаваў. Хлеб калгасьнікам “ЗАТ імя Сіпакова” выдаюць у лік заработнай платы.e-mail: viasna@tut.by
Тэл. (022) 2258384, (029) 624 92 72
Дадаць камэнтар
Вы павінны зарэгістравацца альбо ўвайсьці ў сыстэму , каб мець магчымасьць пакідаць камэнтары
Камэнтары
Камэнтароў да гэтага артыкулу няма








