“Дробным хуліганам” Пушкіну і Янушэўскаму – па сем сутак

2007 2007-09-12T10:49:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Воршы завяршыўся разгляд адміністрацыйных спраў мастака Алеся Пушкіна і актывіста Аляксея Янушэўскага. Прычым, як паведаміў мясцовы праваабаронца Васіль Леўчанкоў, затрыманых міліцыянты даставілі ў памяшканьне праз службовы ўваход, не папярэдзіўшы па пачатак разгляду судовай справы. Праваабаронцы склалі заяву аб прызнаньні незаконным “закрытага” характару адміністрацыйнай справы і перадалі ў канцылярыю Аршанскага суду. Яны трапілі на суд толькі пасьля перапынку.

Суддзя Тацяна Рыбакова абвінаваціла затрыманых актывістаў у дробным хуліганстве і пакарала абодвух адміністрацыйным арыштам на 7сутак.

Нагадаем, што адміністрацыйная справа у дачыненьні да Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага адна з самых непадрыхтаваных і непрафесійных. Пра гэта сьведчыць той факт, што суд некалькі разоў пераносіўся і міліцыянты вымушаны былі перапісваць пратаколы, мяняючы склад правапарушэньня. Учора суд не адбыўся па прычыне таго, што ў Воршы не знайшлося перакладчыка з беларускай мовы. Аб чым настойвалі затрыманыя 9 верасня актывісты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international