Дзярждэпартамэнт ЗША асудзіў апошнія рэпрэсіі ў Беларусі

2007 2007-09-12T09:58:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Шон Мак-Кормак сёньня выступіў з заявай "Рэпрэсіі ў Беларусі". У заяве канстатуецца, што "беларускія ўлады ўзмацнілі кампанію запалохваньня сваіх грамадзян".

"Апошнім часам апазыцыйны палітык Андрэй Клімаў быў засуджаны на закрытым працэсе за публікацыю матэрыялаў з крытыкай рэжыму Лукашэнкі ў інтэрнэце. Міліцыя арыштавала грамадзян, якія мірна пратэставалі супраць палітычна матываваных судоў над сябрамі "Маладога фронту", былі арыштаваныя акторы і гледачы спэктаклю, затрыманыя грамадзяне, якія спрабавалі ўзяць удзел у адзначэньні ўгодкаў сярэднявечнай бітвы. Палітычныя партыі, якія плянуюць узяць удзел у выбарах наступнага году, паўсталі перад пагрозай страты рэгістрацыі.

Рэжым Лукашэнкі выказваў жаданьне палепшыць свае адносіны з ЗША і іншымі дэмакратычнымі краінамі. Аднак пакуль беларускія ўлады не гатовыя датрымлівацца дэмакратычных нормаў, Злучаныя Штаты будуць працягваць ужываць і пашыраць санкцыі супраць адказных у парушэньнях",-- гаворыцца ў заяве прэсавага сакратара Дзярждэпартамэнту ЗША.

ЗША заклікалі беларускія ўлады "вызваліць усіх вязьняў, якія ўтрымліваюцца паводле палітычна матываваных прысудаў, паважаць правы чалавека і фундамэнтальныя свабоды беларускага народу, уключна з правам на мірныя сходы і выказваньне думак".

"Беларусы плацяць жорсткую цану за выкананьне іх асноўных правоў, якія гарантаваныя ў дэмакратычных грамадзтвах",-- зазначыў Шон Мак-Кормак

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international