На размову па справе інтэрнэт-газеты ПАГОНЯ супрацоўнікі міліцыі выклікалі гарадзенскіх журналістаў – Юлію Дарашкевіч і Андрэя Пачобута

2002 2002-11-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аддзел унутраных справаў Ленінскага раёна Гродна (РАУС) па замове абласной пракуратуры высвятляе, хто стварае інтэрнэт-версію ПАГОНІ. Размова Юліі Дарашкевіч са старшым лейтэнантам Віталем Стасюкевічам адбылася ў 14 гадзінаў. Па словах Дарашкевіч, Стасюкевіч настойваў, што інтэрнэт з’яўляецца сродкам масавай інфармацыі.
- Стасюкевіч паведаміў, што высвятляў гэтае юрыдычнае пытанне нават ў інтэрнэт-клубе, - гаворыць Дарашкевіч. – Там яму сказалі, што сайты рэгіструюцца, тлумачылі яшчэ нешта, але астатняга ён не зразумеў. Ён прызнаўся, што абсалютна не ўяўляе сабе, што такое інтэрнэт.

Андрэй Пачобут сустракаўся з міліцыянтам ў 16 гадзінаў. Стасюкевіч паведаміў журналісту, што праваахоўчыя органы занепакоены тым, што ПАГОНЯ, зачыненая судом, працягвае распаўсюджвацца праз інтэрнэт.

Тыдзень таму на такую ж размову выклікалі журналістку Ірыну Чарняўку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international