Яраслава Грышчэню аштрафавалі на 930 тысячаў рублёў і вярнулі кампутар

2007 2007-09-11T13:55:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Баранавічах абвешчаны прысуд па справе актывіста “Маладога фронту” Яраслава Грышчэні. Нагадаем, што пракурор прапанаваў пакараць актывіста турэмным зьняволеньнем на 1 год умоўна. Аднак суддзя Васіль Петрыў прыняў рашэньне аб пакараньні Грышчэні штрафам у памеры 30 базавых велічынь, або 930 тысяч рублёў. Акрамя таго Яраславу Грышчэню будзе вернуты сканфіскаваны кампутар.

Яраслава Грышчэню вінавацілі паводле артыкулу 193.1 Крымінальнага Кодэксу ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства