Непасрэдна перад выбарамі ціск на дэмакратычных кандыдатаў прыняў беспрэцэдэнтныя формы. 15 кастрычніка ў ЦВК упершыню не задаволеная ніводная са скаргаў на скасаваньне рэгістрацыі.

2004 2004-10-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

15 кастрычніка ў ЦВК былі разгледажаныя скаргі сямі кандыдатаў у дэпутаты, рэгістрацыя якіх скасаваная акруговымі камісіямі, і адну скаргу на вынесенае папярэджаньне. Ніводная са скаргаў на адмену рэгістрацыі не была задаволеная.

Сумар Андрэй балатаваўся па Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акрузе№2. Рэгістрацыя была скасаваная ў сувязі з тым, што ён ўказаў у дэкларацыі фірму, якая належала яму і была зарэгісраваная на Украіне. Але фірма была ліквідаваная і вырэсьленая з рэестра, а А.Сумар пра гэта не ведаў. Акруговая каміся зрабіла запыт на Украіну і атрымала адказ пра ліквідацыю фірмы.

Багдановіч Марына балатавалася Лідскай гарадской выбарчай акрузе№56. Рэгістрацыя была скасаваная “за паклёп у адрас кіраўніка дзяржавы”. Падчас выступу па радыё М.Багдановіч сказала, што прэзідэнт за кошт продажу неўлічанай зброі стаў самым багатым чалавекам у Беларусі.

Сівохін Віктар – палкоўнік, удзельнік вайны ў Афганістане, балатаваўся па Лагойскай выбарчай акрузе №82. Рэгістрацыя скасаваная, бо В. Сівохіна абвінавацілі ў тым, што ён раздаваў выбаршчыкам на вёсках асадкі з надпісам “Галасуй за Сівохіна”. Менавіта гэтыя асадкі былі расцэненыя як “подкуп выбаршчыкаў”. Акрамя таго, падчас вобыску ў перадвыбарчым штабе замест10 тысяч улётак (колькасьць, пазначаная афіцыйна) знайшлі 11 тысяч. Такім чынам быў перавышаны наклад улётак.

Дабравольскі Аляксандр балатаваўся па Свіслачскай выбарчай акрузе №96. Рэгістрацыя скасаваная за раздачу агітацыйнага матэрыялу разам з газетамі “Народная воля“ і “Неделя”. Было пададзена каля 10 заяваў ад жыхароў выбарчай акругі, напісаных аднымі і тымі словамі, быццам бы па адным ўзоры (на гэта А.Дабравольскі зьвяртаў увагу ў сваёй скарзе). Пры гэтым сьцвярджалася, што раздача агітацыйных матэрыялаў ажыцьцяўлялася ў нейкіх пакунках. І быццам бы такія самыя пакункі з агітацыйнымі матэрыяламі распаўсюджваліся на стадыёне “Дынама” падчас матчу “Беларусь-Малдова”. Пры гэтым старшыня выбарчай камісіі Мікалай Білін зьяўляецца
намесьнікам генеральнага дырэктара стадыёна “Дынама”. Гэта была відавочная правакацыя, бо сярод агітацыйных матэрыялаў, якія знаходзіліся ў пакунках, былі ўлёткі Кансерватыўна-Хрысьціянскай партыі з заклікам да байкоту выбараў.

Палевікова Валянціна балатавалася па Купалаўскай выбарчай акрузе№97. Рэгістрацыя скасаваная за тое, што быццам бы падчас пікетаў разам з агітацыйнымі ўлёткамі раздавалася газета “Народная воля”. В.Палевікова сьцвярджала, што раздавалі толькі агітацыйны матэрыял.

Цынкевіч Аляксандр балатаваўся па Старавіленскай акрузе№105. Рэгістрацыя скасаваная за “паклёп на кіраўніка дзяржавы” . Падчас свайго выступу ён сказаў: “Буду сапраўдным парламентарыям, здольным чэсна выступаць супраць бязглуздых дэкрэтаў, дырэктыў і указаў”. Гэтую частку выступу працытаваў адзін з сябраў ЦВК і заўважыў: “Ну, мы ж ведаем, хто ў нас выдае дэкрэты, дырэктывы і ўказы, таму гэта зьяўляецца зьнявагай”.

Волчак Алег балатаваўся па Старавіленскай акрузе№105. Рэгістрацыя скасаваная ў выніку распаўсюду фальшывых улётак -- ксеракопія зробленая з асноўнай улёткі
А. Волчака, а да яе дадзены яўна сфабрыкаваны рэзкі “антылукашэнкаўскі” тэкст.

Станоўчае рашэньне ЦВК прыняла толькі па скарзе Ганны Гатавец (Бабруйская-Першамайская выбарчая акруга№ 64) -- папярэджаньне, вынесенае акруговай камісіяй, скасавалі. Папярэджаньне было выснееная за тое, што Г.Гатавец пасварылася з сябрамі камісіі, які не сказалі ёй колькасьці выбаршчыкаў, якія ўзялі ўдзел у датэрміновым галасаваньні.

Былыя кандыдаты ў дэпутаты Аляксандар Дабравольскі, Валянціна Палевікова, Алег Волчак, Аляксандар Цынкевіч ды іншыя ў сваіх выступах у ЦВК заявілі пра яўныя правакацыі, якімі суправаджалася скасаваньне іх рэгістрацыі як кандыдатаў у дэпутаты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international