А.Пушкін: "Вы мне спэктакль – і я вам!"

2007 2007-09-11T10:08:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

 

Сёньня ў Воршы зноў будуць судзіць мастака Алеся Пушкіна і менскага моладзевага актывіста Аляксея Янушэўскага. Судовы працэс над імі распачаўся ўчора. Іх вінавацяць у крадзяжы дзяржаўнага сьцяга з аршанскага райаддзелу міліцыі. Учора судзьдзя Тацяна Рыбакова задаволіла хадайніцтвы Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага што да ўдзелу ў працэсе адвакатаў. Аднак невядома, ці будуць выкананыя астатнія патрабаваньні.

Паводле прысутнага на судзе старшыні аршанскай Рады моладзевых арганізацый Ігара Казьмерчака, патрабаваньні былі выказаныя Алесем Пушкіным у вельмі катэгарычнай форме:

“Пушкін патрабаваў, каб пратаколы пісалі па-беларуску і да яго зьвярталіся па-беларуску. Прасіў занесьці ў пратакол, што ён абвяшчае пост – практычна галадоўку пратэсту. Заявіў, што ён насамрэч скраў той сьцяг. А ўсё разам патлумачыў наступным чынам. Маўляў, я прыехаў на фэст – на культурніцкае мерапрыемства, а мне міліцыянты ўчынілі спэктакль зь нейкім разьмінаваньнем снарадаў. Таму я, маўляў, таксама ўчыняю спэктакль. Вось такая была ягоная заява на судзе.”

У справе Алеся Пушкіна зазначана, што ён спрабаваў трапіць у вёску Гацькаўшчына празь міліцэйскія кардоны. Міліцыянты патрулявалі падыходы да гэтае вёскі й славутага Крапівенскага поля, дзе ў 1514 годзе адбывалася бітвы пад Воршай. На гэтым месцы 16 год запар праходзіў бардаўскі фэст, аднак сёлета міліцыянты не прапусьцілі туды людзей з прычыны таго, што там праводзіцца разьмінаваньне снарадаў, якія нібыта засталіся з часу Вялікай Айчыннай вайны.

Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага затрымалі ўраньні 9 верасьня, і ўжо дзьве начы яны мусілі правесьці за кратамі ў аршанскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Суд над імі мае працягвацца сёньня а палове на 10-ю раніцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international