Алеся Пушкіна і Аляксея Янушэўскага трымаюць у аўтамабілі каля будынку Аршанскага суда

2007 2007-09-10T16:10:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суды над затрыманымі ў Воршы мастаком Алесем Пушкіным і актывістам Аляксеем Янушэўскім дагэтуль не пачаліся. Як паведамляе мясцовы праабаронца Васіль Леўчанкоў, затрыманых прывезьлі да будынку суда яшчэ ў 15 гадзін. Але па невядомай прычыне суд адкладваецца. Верагодна праваахоўнікі і суддзя чакаюць, калі раз’едзецца моладзь, якая дзяжурыць каля будынку суда. Але існуе верагоднасьць, што ў міліцыі раяцца наконт узбуджэньня крымінальнай справы супраць Алеся Пушкіна, якога падазраюць у апаганьваньні дхзяржаўнай сымволікі.

 Нагадаем, што сёньня член ініцыятыўнай групы  па стварэньні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Дзяніс Садоўскі пакараны аршанскім судом пазбаўленьнем волі  на 5 сутак. Ён  быў затрыманы 8 верасня падчас святкавання Дня беларускай вайсковай славы на Крапівенскім полі каля Воршы і абвінавачаны ў хуліганстве і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international