Прадпрымальнікі мітынгуюць на Бангалоры

2007 2007-09-10T14:28:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Прадпрымальнікі мітынгуюць на Бангалоры

Людзі сабраліся - некалькі соцень - а 12-й гадзіне на сталічнай плошчы Бангалор у парку Дружбы народаў. Заяўку на правядзенне мітынгу падалі 12 актывістаў аб'яднання "Перспектыва", у тым ліку старшыні некалькіх радаў прадпрымальнікаў рынкаў з Мінска, Гомеля, Віцебска і іншых гарадоў.

Мэта мітынгу — звярнуць увагу ўладаў на праблемы індывідуальных прадпрымальнікаў і асобаў, якія працуюць па найманні. Галоўныя праблемы прадпрымальнікаў сёння звязаны з дзеяннем указаў прэзідэнта №№ 760 і 302. Паводле іх індывідуальныя прадпрымальнікі не могуць прыцягваць наёмных працаўнікоў за выключэннем чальцоў сям'і і блізкіх сваякоў. Пры гэтым застаецца ў сіле абмежаванне колькасці працаўнікоў у ІП да трох чалавек. А таксама ІП павінны перарэгістравацца у ПУП.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international