У судзе па справе Яраслава Грышчэні абвешчаны перапынак

2007 2007-09-10T13:39:11+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавіцкім судзе абвешчаны перапынак да 14-30. Пад час ранішняга судовага паседжаньня суддзя дапытала пяць сведкаў з васьмі. Прычым, як паведаміла “Свабода”, адзін сьведка заявіў у судзе, што Яраслаў Грышчэня даваў яму агітацыйныя ўлёткі і налепкі. Калі ж яго папрасілі паказаць Яраслава Грышчэню, то сьведка прызнаўся, што ён першы раз бачыць актывіста ў залі суду, і што гэтыя сьведчаньні яму загадалі даць міліцыянты.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі, які знаходзіўся ў судовай залі, паведаміў, што большасьць месцаў у памяшканьні загадзя было занята мясцовым чынавенствам і перапранутымі кэдэбоўцамі. Тым не меньш на суд трапілі прадстаўнік амбасады ЗША, прадстаўнік Шведскага Хэльсінскага камітэту, палітык Аляксандр Мілінкевіч. Ён таксма паведаміў, што ў ходзе судовага паседжаньня Яраслаў Грышсэня часткова прызнаў сваю віну. Акрамя гэтага суд апелюе матэрыяламі, у тым ліку і анкетамі “Маладога фронту”, якія былі сканфіскаваны міліцыяй некалькі месяцаў таму.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international