Пушкінская акруговая камісія ў Менску скасавала рэгістрацыю кандыдата ад Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Івана Анташкевіча.

2004 2004-10-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла Радыё Свабода. Акруговая камісія пазбавіла Івана Анташкевіча рэгістрацыі на падставе заяваў пяцёх грамадзянаў. Яны цьвердзяць, што давераныя асобы кандыдата раздавалі агітацыйныя ўлёткі разам з нумарам газэты “Народная воля” ад 6 кастрычніка, дзе надрукавана інтэрвію з Іванам Анташкевічам.

Падчас галасаваньня сямёра сябраў камісіі прагаласавалі за скасаваньне рэгістрацыі, а пяцёра — супраць.

Іван Анташкевіч падаў скаргу ў Цэнтарвыбаркам, і яму паабяцалі, што яна будзе разгледжана на паседжаньні ЦВК у суботу а 14-й гадзіне. Іван Анташкевіч называе вінавачаньні на яго адрас хлусьнёй.

Раней за распаўсюд “Народнай волі” на ўчастках былі скасаваныя рэгістрацыі Аляксандра Дабравольскага і Валянціны Палевіковай.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international