У Баранавічах судзяць Яраслава Грышчэню

2007 2007-09-10T10:28:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах распачаўся суд над Яраславам Грышчэнем. Ля будынку сабраліся каля паўсотні чалавек, сярод іх вядомыя беларускія палітыкі і моладзевыя актывісты. Аднак большасьць з сабраных не змагла патрапіць у залю, бо для прасэсу вылучылі вельмі маленькае памяшканьне, да таго ж значная частка яго была загадзя занятая.

Нагадаем, Яраслава Грышчэню абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 193 КК «Удзел у незарэгістраванай арганізацыі». Ён ужо дзявяты «маладафронтавец», які паўстане перад судом па гэтым артыкуле.

09:54 Тыя, каму не хапіла месца ў залі, пачалі акцыю падтрымкі пад вокнамі суду. Актывісты разгарнулі расьцяжку “Зараз не 1937-мы”, узьнялі маладафронтаўскі сьцяг. Гучаць лёзунгі «Свабоду Грышчэню», «Ганьба!».

Баранавіцкая міліцыя папярэджвае пра незаконнасьць дзеяньняў пратэстоўцаў.

09:59 Пачаліся затрыманьні байцамі сілаў спэцыяльнага прызначэньня. Людзі ў чорнай форме ўзялі людзей у кальцо, выцясьняюць ад будынку суду і адначасова выхопліваюць па адным актывістаў і заводзяць у мікрааўтобус «ГАЗель».

10.03 Затрыманыя каля двух дзясяткаў чалавек, сярод іх Павал Севярынец, Зьміцер Хведарук, Іван Шыла, фотааўтар «Нашай Нівы» Арсень Пахомаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства