Аршанская бітва стала агульнабеларускай

2007 2007-09-10T10:24:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zm194.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

У суботу, 8 верасня ўлады зрабілі ўсё магчымае для таго, каб сьвяткаваньне угодкаў Аршанскай бітвы не адбылося. Гэтая гістарычнаябітва адбылася ля рэчкі Крапівенкі 8-га верасьня 1514 году. Тады войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Канстанцінам Астроскім перамагло амаль утрая большае войска маскоўскага княства.
Галоўныя падзеі мусілі адбыцца на Крапіўніцкім полі, але ўзмоцненыя нарады міліцыі, дзаржаўтаінспекцыі, супрацоўнікаў КДБ у цывільным, рабілі ўсё магчымае, каб на Крапіўніцкае поле не прапусьціць ніводнага чалавека. Прычым ламаць галаву для пошуку прычыны не давялося: міліцыянты скарасталіся даўно апрабіраваным метадам – там, нібыта, знойдзены боепрыпасы.

 

Наколькі гэтая падзея запалохала мясцовыя улады сведчыць нават той факт, што з адпачынку быў тэрмінова адкліканы начальнік Аршанскай міліцыі, каб змабілізаваць наяўныя сілы для блакіроўкі гістарычнага месца гонару беларускага народу.

 

Дзеяньні разгортваліся па ўсёй Беларусі яшчэ з раніцы. Верагодна у абласныя цэнтры быў спушчаны загад, каб не выпускаць з гарадоў дэмакратычную актыўную моладзь, якая зьбіраецца на сьвяткаваньне ў Оршу. Ужо каля 14 гадзін дня праваабаронцы з Магілёва паведамілі, што на вакзале былі затрыманы актывісты, у якіх нібыта знойдзены наркотыкі. Сярод затрыманых – кіраўнік гарадзкой суполкі Таварыства беларускай мовы Алег Дзячкоў, моладзевыя актывісты Яўген Бойка, Яўген Сувораў і яшчэ некалькі чалавек. У пастарунку міліцыянты правялі агляд асабістых рэчаў. Пазьней без складаньня пратаколаў іх адпусьцілі.

Крыху пазьней каля 20 чалавек затрымалі на выезьдзе з гораду Орша. Ня менш як 60 чалавек трапілі ў аршанскі райаддзел міліцыі з аўтобуснага прыпынку ў вёсцы Гацькаўшчына. Пад’езд да вёскі быў блякаваны міліцэйскімі машынамі, і ўсіх звозілі ў пастарунак. Пра гэта паведаміла “Свабода”.

 

У Берасьці моладзь таксама рыхтавалася адзначыць гэтае беларускае сьвята. Але і тут не абышлося без умяшальніцтва міліцыі. Як паведаміў праваабаронца Віктар Вялічкін, супрацоўнікі мясцовай міліцыі пачалі загадзя падцягвацца да месца правядзеньня акцыі.

 

А тым часам у Оршы быў затрыманы разам з аўтамабілем мясцовы актывіст Юрась Копцік, які займаўся нарыхтоўкай дроў для вогнішча на Крапівенскім полі. Яго абсурдна абвінавачвалі ў крадзяжы дроў, якія былі знойдзены ў аўтамабілі. Прыкладна праз гадзіну стала вядома пра затрыманьне мастака Алеся Пушкіна, якога трымалі ў Аршанскім РАУСе больш за 5 гадзін, а таксама моладзь зь іншых гарадоў.

Пазьней паступіла паведамленьне пра затрыманьне яшчэ аднаго актывіста - Дзяніса Садоўскага. На яго склалі пратакол за непадпарадкаваньне дзеяньням міліцыі і нанясеньне драпін на руку аднаму з іх.

Усяго цягам дня было затрымана каля 60 чалавек, якіх даставілі ва упраўленьне міліцыі Аршанскага раёна і гарадскі РАУС. Толькі позна вечарам ўсіх затрыманых адпусьцілі. Але моладзь знайшла магчымасць адсвяткаваць гэты гістарычны дзень у навакольлі вёскі Гацькаўшчына, дзе сабралася каля сотні актывістаў з розных месцаў Беларусі.

 

У нядзелю раніцай былі затрыманы яшчэ каля 20 чалавек каля вёсак Сяглава і Гацькаўшчына. Сярод затрыманых - бард Андрэй Мельнікаў і мастак Алесь Пушкін у другі раз.

 

На гэты момант у Аршанскім РАУСе застаюцца Алесь Пушкін і моладзевыя актывісты зь Менску Алена Макарэвіч і Аляксей Янушэўскі. Праўдападобна, што супраць іх могуць завесьці крымінальную справу за абразу дзяржаўных сымбаляў: міліцыянты заўважылі, што нехта з затрыманых выкінуў у акно дзяржаўны сьцяг.

Як паведаміў праваабаронца Васіль Леўчанкаў, сёньня, 10 верасьня ў судзе Аршанскага раёну пад старшынством суддзі Рыбакова слухаецца адміністратыўная справа ў дачыненьні да затрыманага ў суботу Дзяніса Садоўскага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international